Культура22

«Купалаўцы» ў Варшаве пакажуць прэм’еру «Сфагнум» паводле рамана Віктара Марціновіча

Вольная тэатральная група «Купалаўцы» завяршае год прэм’ерай спектакля «Сфагнум» паводле рамана беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча. Прэм’ера адбудзецца 22 снежня ў Варшаве на сцэне «Перадавік» Драматычнага тэатра (Teatr Dramatyczny) па адрасе ul. Olesińska, 21.

«Праца дапамагае нам быць бліжэй адно да аднаго, адчуваць вашу падтрымку, рассейвае цемру і дорыць надзею на выхад з адвечнай багны. Ці нават на саму пераацэнку гэтай з’явы. У гэтым снежні мы зацягнем вас у наша балота», — анансуюць новую працу артысты.

Ролі ў «Сфагнуме» выконваюць: Сяргей Чуб, Мікалай Стонька, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Казела, Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Валянціна Гарцуева, Кацярына Яворская, Ігар Сігоў. Сцэнаграфія, касцюмы — Аляксандра Канарска.

Рэжысёр, аўтар інсцэніроўкі — Аляксандр Гарцуеў. Аўтар перакладу рамана на беларускую мову — Віктар Рыжкоў.

У спектаклі будзе выкарыстана музыка Міхала Клеафаса Агінскага, Антоніа Вівальдзі, Жана-Марка Біркгольца, Aляксандра Зелянко, Дзмітрыя Фрыгі.

«Сфагнум» — гэта сума назіранняў за тым, як дзіўна ўсё ўладкавана ў сучаснай Беларусі, сфармуляваная ў не зусім цэнзурнай форме. Гэта не спектакль пра вёску. Гэта не спектакль пра балота. Гэта спектакль пра абсурд, у які пагрузілася Беларусь», — адзначаецца ў анатацыі да пастаноўкі.

«Што значыць сфагнум? Сфагнум — гэта балотная расліна, тарфяны мох. Як кажа адзін з герояў п’есы: «Тут з яго ўсё, паглядзіце пад ногі: купіны — жывы сфагнум, торф — перагнілы сфагнум. Партызаны сухі сфагнум бралі замест бінтоў і ваты. А людзі мясцовыя, калі хаты будуюць, сфагнум між бярвення кладуць, каб цёпла было. А яшчэ ён гарыць добра. Сфагнум — лекі, сфагнум — паветра, сфагнум — агонь, сфагнум — вада, сфагнум — зямля пад нагамі. Уся краіна — сфагнум».

Анлайн-трансляцыя спектакля будзе даступная на YouTube-канале «Купалаўцы» ў дзень прэм’еры ў 21.00 па Мінску.

Пастаноўка была ажыццёўлена пры падтрымцы Тэатральнага інстытута імя Збігнева Рашэўскага, Драматычнага тэатра Варшавы, Фонда «Тутака», Музея Вольнай Беларусі і фінансавай дапамозе Стабілізацыйнага фонду.

Усе падрабязнасці — на старонцы «Купалаўцы» ў сацсетках. Падтрымаць тэатр у выгнанні можна тут.

Каментары2

  • Ален
    18.12.2022
    Чакаем і спадзяемся што паставяць яшчэ Гражыну і Конрад Валенрод, адзіныя з Міцкевіча творы, якія яшчэ не ставіліся. Калі не Купалаўцы, то ХТО? Не бачу дастойных
  • Алек. Ру
    18.12.2022
    Заўжды цешуся, калі атрымліваю пазітыўную інфармацыю пра вольных купалаўцаў. Найлепшыя акторы Беларусі вымушаны паказваць спектаклі за мяжой, і гэта чарговая ганьба шклоўскага навука.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць