Падчас начнога абстрэлу Кіева комплекс Patriot сапраўды пашкоджаны — заходнія СМІ
Амерыканскі комплекс Patriot, хутчэй за ўсё, быў пашкоджаны, але не знішчаны ў выніку начнога абстрэлу Кіева. Пра гэта каналу CNN сказаў амерыканскі чыноўнік.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/patriot-jcfed-b5t02-z9g6y.jpg.webp)
Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP
Паводле сведчання крыніцы, ЗША цяпер ацэньваюць пашкоджанні і вызначаюць, ці змогуць украінскія спецыялісты адрамантаваць ЗРК на месцы.
Раней пра тое, што ракета «Кінжал» падбіла ў Кіеве Patriot, паведамляла Міністэрства абароны Расіі. УСУ паведамлялі пра паспяховы перахоп усіх шасці гіпергукавых ракет расіян, а інфармацыю пра пашкоджанне Patriot паветраныя сілы каментаваць адмовіліся.
На гэты момант вядома пра пастаўкі Украіне двух комплексаў Patriot: аднаго ад ЗША, іншага — ад Германіі і Нідэрландаў. Які з іх можа быць пашкоджаны — незразумела.
Каментары