Свет77

Макрон стварае кааліцыю для адпраўкі вайсковых інструктараў ва Украіну

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон плануе стварыць кааліцыю краін для адпраўкі заходніх вайсковых інструктараў ва Украіну, паведаміла 9 чэрвеня нямецкая газета Welt am Sonntag са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі, піша Deutsche Welle.

Эмануэль Макрон (справа) з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Фота: Yoan Valat, Pool via AP

Паводле інфармацыі выдання, на мінулым тыдні начальнік Галоўнага штаба Узброеных сіл Францыі Цьеры Буркхард накіраваў ліст ва ўрады ЗША і шэрагу еўрапейскіх краін з запрашэннем прыняць удзел у навучальнай місіі ва Украіне ў рамках шматнацыянальнай «кааліцыі ахвотных».

Такую прапанову, піша Welt am Sonntag, атрымалі ў тым ліку Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, краіны Балтыі, Данія і Швецыя. Пры гэтым Парыж праігнараваў федэральны ўрад Германіі — у Берлін запрашэнне так і не паступіла.

Нямецкія ўлады за апошнія тыдні неаднаразова давалі зразумець, што нямецкія вайскоўцы не будуць браць удзел у вучэбнай місіі для падрыхтоўкі ўкраінскіх жаўнераў. Пра адмову ад удзелу загадзя папярэдзілі і ў Белым доме, але запрашэнне ў Вашынгтон усё ж такі адправілі, адзначае Welt am Sonntag.

Як піша выданне са спасылкай на дыпламатаў у Бруселі, Макрон плануе рэалізаваць ініцыятыву пад эгідай ужо наяўнай вучэбнай місіі ЕС ва Украіне (EUMAM). Для гэтага спатрэбіцца змяніць мандат місіі, аднак, як паказвае Welt, такое цалкам магчыма: гэтым летам місія ўсё адно будзе перагледжаная, а ў лістападзе яе прыйдзецца працягваць.

У той жа час у Бруселі існуе супраціў ідэям Парыжа, адзначаюць дыпламаты: паводле іх звестак, большасць краін ЕС былі б супраць удзелу ў місіі на тэрыторыі Украіны.

Так, урады Германіі, Італіі і Іспаніі асцерагаюцца, што навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі краіны, дзе вядуцца баявыя дзеянні, магло б стварыць значную рызыку эскалацыі і ўцягнуць заходнія краіны ў вайну РФ супраць Украіны.

У сваю чаргу Венгрыя, якая неаднаразова затрымлівала дапамогу ЕС Украіне і выступала супраць санкцый у дачыненні да Расіі, на сустрэчы міністраў абароны Еўрасаюза ў канцы траўня заявіла, што ва Украіны больш «няма рэальных шанцаў» на перамогу ў вайне.

Аднак, па інфармацыі Welt am Sonntag, у дыпламатычных колах ЕС таксама распаўсюджанае меркаванне, што з вайсковага пункту гледжання ёсць важкія прычыны навучаць ўкраінскіх салдат на іх тэрыторыі. Тады трэніроўкі будуць больш адаптаваныя да патрэбаў УСУ, і вайскоўцам не прыйдзецца пакідаць сваю краіну для навучання.

Каментары7

  • Васіль
    09.06.2024
    Які цырк...
  • Прыкмета
    09.06.2024
    Калі ў ватаноў падгарае, значыць усё робіцца правільна
  • Рымскі салют
    09.06.2024
    Украінцы самі гэтых інструктараў могуць шмат чаму навучыць. Абсалютна безсэнсоўная ініцыятыва...

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу6

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць