Вайна66

Францыя і Брытанія дазволілі Украіне біць ракетамі Storm Shadow па аэрадромах у Белгарадскай і Курскай абласцях

Французскія і брытанскія ўлады не абмяжоўвалі магчымасць прымянення зброі.

Ракета Storm Shadow у Музеі Каралеўскіх ВПС у Лондане. Фота: Wikimedia Commons 

Францыя фактычна дазволіла Украіне прымяняць крылатыя ракеты Storm Shadow / Scalp для ўдараў па расійскіх вайсковых аб'ектах у Курскай і Белгарадскай абласцях.

Ракеты паветранага базіравання пастаўляюць сумесна Францыя і Вялікабрытанія, іх дальнабойнасць складае 250 км. Пры гэтым пастаўшчыкі відавочна не абмяжоўвалі сферу прымянення гэтых ракет, піша BBC.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што неабходна дапамагчы Украіне нейтралізаваць расійскія вайсковыя аб'екты, з якіх запускаюцца ракеты.

BBC са спасылкай на афіцэра ваеннай авіяцыі піша, што такія словы разглядаюцца як дазвол на ўжыванне Storm Shadow для ўдараў па Курскай і Белгарадскай абласцях Расіі. 

Аднак ва УСУ могуць узнікнуць праблемы з рэалізацыяй гэтай ідэі. Для прымянення французска-брытанскіх ракет самалётам Су-24 давядзецца набліжацца да мяжы Расіі, у такім выпадку яны трапяць у зону дзеяння расійскіх сістэм СПА.

Знішчальнікі F-16 лепш падышлі б для такіх задач, аднак да гэтага часу незразумела, ці дазволяць ЗША прымяняць гэтыя самалёты для ўдараў па расійскай тэрыторыі. Пастаўкі першых знішчальнікаў чакаюцца да канца года.

Цэлы шэраг краін, у тым ліку ЗША, раней дазволілі прымяняць перададзеную Украіне зброю для ўдараў па расійскай тэрыторыі. Аднак некаторыя краіны дадалі агаворку — гэтыя ўдары павінны быць звязаныя з абаронай Харкаўскай вобласці.

Каментары6

  • Неман
    02.06.2024
    Эта харашо, бо расійскіх імперцаў трэба ставіць на месца, а яны разумеюць толькі калі атрымаюць па мардасах.
  • Эўропа непазбежна сканае
    02.06.2024
    Дазвол далі, а ракеты дадуць?))
  • Сканаў савок, сканае і рф
    02.06.2024
    Эўропа непазбежна сканае, так вякалі яшчэ чырвоныя камісары ў саўку, ну дзе зараз той савок - сканаў. 

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць