Грамадства2222

Як рэагаваць беларусам на нязручнасці на мяжы? Пазіцыя Чалага

«Пытанне не ў тым, каб цярпець, а ў тым, каб разумець, якія стаўкі».

Сяргей Чалы Сергей Чалый Sergey Chaly
Сяргей Чалы. Скрын відэа chaly_live / YouTube

У новым выпуску ток-шоу «Ноч з Чалым» сярод іншага абмяркоўвалі сітуацыю на мяжы. На погляд эканаміста, беларусам нічога не застаецца, як прымаць яе такой, якая яна ёсць.

«Кажуць: а давайце мы прыдумаем абсалютна высокадакладную зброю, якая будзе паражаць толькі дрэнных людзей. На жаль, гэта не працуе», — заўважае эканаміст.

На пытанне, ці не варта было б стварыць для беларусаў больш магчымасцяў для падарожжаў, атрымання адукацыі, абмену досведам з замежнікамі, Чалы адказаў:

«Гэта ўсё было б добра, калі мы за дужкі выносім вайну. Калі гаворка ідзе пра палітвязняў, катаванні, скрадзеныя выбары, гэта сапраўды добры аргумент. Але калі ідзе гаворка пра ўдзел у вайне, тут пачынаюць працаваць эканамічныя механізмы — трэба прыдумаць нешта, што ўскладніць магчымасць удзелу ў гэтай вайне».

Эканаміст заўважыў, што яму вельмі б не хацелася, каб беларусы пачыналі аказвацца ў сітуацыі рускіх, якія здзіўляюцца «а нас за што, што здарылася?».

«Трэба разумець, што ёсць досыць абуральная і беззваротная рэч — адбылася падзея, якая парушыла ўсе нормы ўладкавання свету пасля часу Ялты. І расказваць пра тое, што «можа, вы неяк з гэтым будзеце змагацца, але каб пры гэтым мы на сабе нічога не адчулі»?

Па словах Чалага, «пытанне не ў тым, каб цярпець, а ў тым, каб разумець, якія стаўкі». Спробы сысці ў быт, пытанні «за што ж мяне?» эканаміст лічыць натуральнай рэакцыяй. Але трэба разумець, што гэта посттраўматычная рэакцыя.

«Не трэба прымаць актуальную сітуацыю за нармальнасць. Мы ўсе з'яўляемся людзьмі, якія перажываюць і калектыўную, і персанальную, і розныя іншыя траўмы. У кожнага свае стратэгіі з гэтым спраўляцца. Калі пра гэта не думаць, то тады гэта вырастае ў агрэсіўную рэакцыю з серыі «а чаго гэта з-за вас мне нязручна стала праз мяжу ездзіць».

Каментары22

  • +/-
    10.06.2024
    А чаму гэта Чалы хоча сябе і кагосьці там яшчэ аддзяліць ад русакоў? Незразумела. Мы таксама актыўна паспрыялі вайне, і даволі не слаба яе падтрымліваем. Можа гінуць там не жадаем, але дакладна - за Пуціна і Расею.
  • Аналітык
    10.06.2024
    "Пазіцыя Чалага..."
    Далей можна не чытаць.
  • Жора
    10.06.2024
    А як жа "падзяляць народ і рэжым"? Чалы зусім ужо адкінуў 2020 год, цяпер прышчапляе калектыўную адказнасць за рэжым?

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць