Аўто1212

У Мінску прадаюць першыя Geely E8. Якая цана?

Электраседан Geely E8 па памерах супастаўны з Audi A6. Пра цэны на яго ў Беларусі піша av.by

Geely E8. Фота тут і далей: дылер

У навінкі нізкі каэфіцыент аэрадынамічнага супраціву — 0,199. У аснове седана ляжыць платформа SEA, на якой таксама будуюцца электрамабілі Zeekr.

У салоне аўто стаіць 45-цалевы экран з якасцю 8К, які можна выкарыстоўваць як тэлевізар.

Для базавай версіі прадугледжаны задні прывад і матор магутнасцю 272 к.с. Ёмістасць цягавай батарэі — 62 кВт·г. Такая машына разганяецца да 100 км/г за 6 секунд і здольная праехаць да 550 км на адной зарадцы. Ёсць заднепрывадны варыянт з вялікім запасам ходу (665 км).

Першым да сталічных дылераў прыехаў паўнапрывадны аўтамабіль з двума электраматорамі, якія выдаюць у суме 645 к. с. Разгон да 100 км/г — 3,5 секунды (хутчэй за Porsche Taycan GTS). Запас ходу — 620 км. Як адзначалі раней на прадпрыемстве, менавіта на топавыя версіі прыпадае больш за ўсё заказаў.

Цана ў Беларусі стартуе ад 106 900 рублёў (крыху менш за 32 300 даляраў) за заднепрывадную версію. Цэны на мадэлі з поўным прывадам складаюць 119 900 — 121 900 рублёў (каля 36 тысяч даляраў).

Як раней расказваў генеральны дырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі, у першай партыі Geely E8 у краіну прывезлі 87 машын. Да канца года чакаюцца яшчэ тры пастаўкі электракараў. Адносна айчыннай зборкі кіраўнік прадпрыемства паведаміў: мадэль у нас збіраць дакладна не будуць, аднак у планах завода значыцца пастаноўка на канвеер больш даступнага электракара і гібрыда.

Каментары12

  • Чэшскі куколд
    21.10.2024
    ЗХ, мала робяць еўрапейцы. Кітайцы нахабна і абсалютна беспакарана крадуць тэхналогіі, таму трэба на іхнюю прадукцыю ўводзіць дадатковыя зборы і па магчымасці яе ўвогуле не купляць. Кітай - гэта пачварная дзяржава, якая прадстаўляе сур'ёзную небяспеку цэламу свету, пара ўжо гэта зразумець.
  • ЗХ
    21.10.2024
    Чэшскі куколд , цалкам згодны з вашым меркаваннем.
  • ЗХ
    21.10.2024
    Чэшскі куколд , прага нажывы заходніх карпарацый і жаданне эксплуатаваць танную працоўную сілу прывяло да ўзвышэння Кітаю. Усе атрымалі па заслугах.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць