Свет1414

Камала Харыс назвала Трампа фашыстам

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Камала Харыс на сустрэчы ў сераду з выбаршчыкамі адказала сцвярджальна на пытанне, ці лічыць яна свайго саперніка Дональда Трампа фашыстам.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

«Так, лічу, — адказала Харыс на пытанне з залы. — І я таксама лічу, што людзям, якія лепш за ўсё ведаюць яго з гэтага боку, варта давяраць». 

Пасля слоў пра Трампа-фашыста «Харыс запэўніла, што не атаясамлівае свайго суперніка з масай умераных рэспубліканцаў і сказала, што хацела б знізіць напал супрацьстаяння паміж Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыямі», перадае CNN.

Кажучы пра людзей, якія добра ведаюць Трампа, Харыс, верагодна, мела на ўвазе былога кіраўніка апарата прэзідэнта Трампа Джона Кэлі. Ён у аўторак назваў Трампа фашыстам у двух інтэрв'ю.

У гутарцы з газетай The New York Times Кэлі сказаў, што Трамп відавочна аддае перавагу дыктатарскаму падыходу да кіравання і што яго погляды «ўкладваюцца ў агульнае вызначэнне фашызму».

У інтэрв'ю выданню The Atlantic Кэлі дадаў, што Трамп неяк сказаў, што хацеў бы, каб ягоныя супрацоўнікі падпарадкоўваліся яму гэтак жа беспярэчна, як нацысцкія генералы Адольфу Гітлеру.

Трамп у адказ у сваёй сацсетцы Truth назваў Кэлі дэгенератам і заявіў, што гісторыя пра ягоныя словы пра нацысцкіх генералаў — хлуснёй.

Каментуючы выступ Харыс, Трамп заявіў, што ў яго суперніцы «перакручаны мозг» і яна ўсё больш «падымае градус рыторыкі». 

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада 2024 года.

Каментары14

  • Злобный вожык
    24.10.2024
    Сначала они равняются на Гитлера на словах, потом — на делах.
  • Ботам
    24.10.2024
    Крайне правы дыктатар=фашыст. А тое, што Трамп любіць Гітлера, так беларуксам такі тыпаж ужо 30 год знаёмы. Дыктатары гэта зло. І крайне правыя і крайне левыя. Наш, праўда змог і так і так. Перамогі Харыс.
  • Янка
    24.10.2024
    Дэжавю, чаму абзывацца? Трамп абяцае скасаваць інстытут выбараў і адпомсціць сваім палітычным праціўнікам. Усе прыкметы фашызма (не блытаць з нацызмам) відавочныя.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу6

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць