Грамадства66

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей

Завод плануе на гэтым зарабляць.

Мінскі трактарны завод плануе пачаць вытворчасць рапсавага алею.

Вытворчасць мяркуецца наладзіць у 2025 годзе ў сельскагаспадарчым цэху «Гайна», піша «Трактор.бел»

Цяпер «Гайна» здае сыравіну, а з пачаткам вытворчасці алею зможа прадаваць прадукт на біржы, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара МТЗ Уладзімір Карпяк.

«Сёння попыт на рапсавае масла расце, у тым ліку і на знешніх рынках. Яшчэ адзін важны аргумент на карысць перапрацоўкі рапсу — магчымасць вырабляць у дастатковай колькасці жмых і шрот для паўнавартаснага і збалансаванага харчавання жывёл», — дадаў Карпяк.

У перспектыве, каб максімальна загрузіць участак уласнай сыравінай, у гаспадарцы «Гайна» плануюць павялічыць плошчы пасеваў рапсу, а таксама аказваць дапамогу ў перапрацоўцы масланасення іншым сельскагаспадарчым арганізацыям.

Нядаўна МТЗ пачаў вытворчасць сякер, якія былі дапрацаваныя па загадзе Лукашэнкі.

Каментары6

  • раз пайшла такая п'янка...
    17.11.2024
    то Мінскі хлебазавод мусіць засвоіць вытворчасць трактароў у качэстве замяшчэнія праізводства
  • карова абос*аная
    17.11.2024
    а каровы замест малака даваць шампанскае
  • кухарка, што ж ты нарабіла?
    17.11.2024
    мда.. прыкідваю этыкетку на хлебе ў форме цэглы - "зроблена на Мінскім цагляным заводзе"

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць