Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў
У эфіры АНТ паведамілі, што сілавікі палічылі Дзмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова «кур’ерамі фонда Байсол» і адправілі ў СІЗА.
Сцвярджаецца, што гэтыя людзі перадавалі грошы сем’ям палітвязняў.
Акрамя таго, у эфіры праграмы прапагандыста Ігара Тура «Будет дополнено» паказалі жанчын з імёнамі Любоў Драгель і Алена Піскур. Першая нібыта была кур'еркай фонда «Байхэлп», а другая — ініцыятывы dissidentBY.
Любоў Драгель расказала, што ByHelp вёў базу даных у арганайзеры Jira, у якую ўносіліся даныя «аплікантаў», а кур'еры набіралі сабе заказы. Гэтую базу нібыта захапілі сілавікі, і яе фрагмент з усімі атрымальнікамі паказалі ў сюжэце.
У якім статусе знаходзяцца Любоў Драгель і Алена Піскур, невядома.
Каментары