Свет1515

У Прыднястроўі спыненыя прамысловыя прадпрыемствы пасля адключэння расійскага газу

Па словах мясцовых уладаў, працуюць толькі харчовыя прадпрыемствы.

Фота: «Навіны Прыднястроўя»

Віцэ-прэм'ер і кіраўнік Мінэканамразвіцця Прыднястроўя Сяргей Абалонік расказаў пра энергетычны крызіс у непрызнанай дзяржаве. 

З ім Прыднястроўе сутыкнулася пасля спынення паставак расійскага газу з 1 студзеня.

Па словах віцэ-прэм'ера, стаяць усе прамысловыя прадпрыемствы за выключэннем харчовых,

пішуць «Навіны Прыднястроўя».

Да 5 студзеня будзе ясна, колькі энергіі спажывае бытавы сектар. Баланс пакажа, што можна накіраваць на патрэбы прадпрыемстваў.

Абалонік запэўнівае, што на бягучы момант сітуацыя кіраваная, але калі не вырашыць праблему з пастаўкамі газу, прадпрыемствы страцяць магчымасць перазапусціцца.

Мясцовы навіновы партал паведамляе, што з-за газавага крызісу ў Прыднястроўі ад сістэмы цеплазабеспячэння адключылі 131 школу, 147 дзіцячых садкоў, 130 адміністрацыйных будынкаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання. Студэнты Прыднястроўскага дзяржуніверсітэта ім. Т. Г. Шаўчэнка будуць здаваць сесію анлайн. Пасля зімовых канікул усе прыднястроўскія школьнікі таксама пяройдуць на дыстанцыйную форму навучання.

Нагадаем, з 1 студзеня 2025 года Украіна спыніла транзіт расійскага газу. Жыхары непрызнанага Прыднястроўя — прарасійскай часткі Малдовы, непадкантрольнай Кішынёву — засталіся без газу, цяпла і гарачай вады. Выключэнне зроблена для бальніц і сацыяльных устаноў.

У шматкватэрных дамах Прыднястроўя газ пакуль застанецца даступным для прыгатавання ежы. Гэта будзе магчыма дзякуючы запасам у сістэме газаправодаў, пакуль ціск у сетцы не знізіцца да крытычнага ўзроўню.

Электраэнергія ў Прыднястроўі пакуль застаецца. Мяркуецца, што запасаў вугалю на Малдаўскай ГРЭС хопіць яшчэ на 50 дзён працы.

Каментары15

  • Влад
    02.01.2025
    Украине надо было в Приднестровье войска вводить и военные склады захватывать, а не в Курскую область!
  • Улад
    02.01.2025
    Влад, еще не вечер)
  • A
    02.01.2025
    Хутка прыднястроўцы на каленях папаўзуць у Малдову. Альбо апынуцца ў 16-м стагоддзі.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу6

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць