З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый
На сваім сайце літоўская памежная служба 17 студзеня паведаміла пра новы парадак уезду аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літву. З заўтрашняга дня Літва павінна была забараніць уезд машын з беларускімі нумарамі.
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/roadtraffic-7ls4l.jpg.webp)
З 14 лютага 2025 года ўступае ў сілу абноўлены парадак уезду аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ў Літву. Ён устаноўлены ў адпаведнасці з Рэгламентам Савета № 765/2006 і яго апошнімі зменамі (Рэгламент № 765/2006) 2024/1865) і рэгулюе выкарыстанне такіх транспартных сродкаў на тэрыторыі краіны, піша «Волна».
Асноўныя ўмовы:
1. Уезд дазволены толькі легкавым аўтамабілям, якія належаць грамадзянам Беларусі, якія: маюць візу або дазвол на жыхарства ў Літве, які дае права ўезду ў ЕС; выкарыстоўваюць аўтамабіль выключна для асабістых мэтаў (выключэнне для юрыдычных асоб і камерцыйнага выкарыстання не дапускаецца).
2. Уезд таксама дазволены грамадзянам краін ЕС, якія пражываюць у Беларусі, калі аўтамабіль выкарыстоўваецца толькі для асабістых мэтаў.
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на:
— аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі, якія выкарыстоўваюцца для дзейнасці дыпламатычных місій або асабістых патрэб дыпламатаў і іх сем'яў.
— аўтамабілі, якія перавозяць целы памерлых.
Розніца ў тым, што цяпер можна заехаць у Літву праз Польшчу і нават выехаць у Беларусь праз Літву. З 14 лютага так рабіць будзе нельга, бо толькі вышэй пералічаныя падставы даюць магчымасць прымаць удзел у дарожным руху на аўто з беларускімі нумарамі па Літве.
Адказнасць за парушэнні:
Пры выкарыстанні аўтамабіляў з беларускімі нумарамі з парушэннем устаноўленага парадку ўладальнікам пагражае штраф і канфіскацыя аўтамабіля ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, артыкулам 515.
Каментары