![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2016_03/cvirka3-2pm00.jpg.webp)
«Гісторыя Беларусі ў апавяданнях паводле паданняў і легенд» — так акрэслівае жанр кнігі сам аўтар. Кастуся Цвірку — літаратара і мовазнаўцу — натхняла ўся гісторыя Беларусі, ад сыходу ледавіка да абвяшчэння незалежнасці.
Але найбольш змешчаных «на скрыжалях» мастацка-гістарычных нарысаў прысвечана Сярэднявеччу – часам Полацкага княства і ВКЛ ды героям тых часоў.
Пра далёкую эпоху аўтар піша з бескампраміснай беларусацэнтрычнасцю: «Беларусы ў Кулікоўскай бітве», «Як беларусы вызвалялі Украіну ад татар», «Вайна Вітаўта за незалежнасць Беларусі», «Заваёва беларусамі Крыма» – назвы адпаведных нарысаў кажуць самі за сябе. Пры канцы кнігі — цэлы гістарычны раман «Януш Радзівіл, або Вайна з Масковіяй».
![](http://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2016_03/cvirka2-o7ylv.jpg.webp)
Кнігу Кастуся Цвіркі можна паставіць на адну паліцу з выданнямі Леаніда Дайнекі і Вітаўта Чаропкі, побач з творамі Міколы Ермаловіча.
Як і апошні, Цвірка часта аддае перавагу публіцыстычнасці. Асабліва ў пісанні аб праблемных момантах — кшталту пытанняў супольнай беларуска-літоўскай гістарычнай спадчыны.
Кніга выйшла ў папулярнай серыі «Невядомая гісторыя», заснаванай Анатолем Тарасам.
Каментары