Меркаванні3131

«І перад Захадам, і перад намі паўстане маральны выбар: ці сядаць з дыктатурай за стол перамоў» — Мілінкевіч

Экс-кандыдат у прэзідэнты-2006, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілінкевіч у эфіры праграмы «Звычайная раніца» падзяліўся сваім бачаннем таго, якім у беларусаў можа быць шлях да перамогі. Асноўныя тэзісы пераказала «Салідарнасць».

Аляксандр Мілінкевіч

«Ёсць два варыянты (наконт перамогі дэмакратыі ў грамадстве), — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. — У Польшчы гэта было асабліва відавочна. Там было два крылы знакамітай польскай дзесяцімільённай «Салідарнасці».

Меншая частка, жорстка радыкальная, лічыла, што толькі зброя, што нельга размаўляць з тымі, хто мае крывавыя рукі. А другая казала, што каб людзі не загінулі, каб не згубіць незалежнасці (таму што ў іх таксама незалежнасць была пад пагрозай), патрэбныя перамовы.

І да сённяшняга дня наконт гэтага ідзе жорсткая дыскусія ўжо ветэранаў «Салідарнасці». Большасць тады была за круглы стол, нягледзячы на тое, што гэта вельмі цяжка маральна — сядаць насупраць тых, хто страляў і забіваў.

Але яны верылі, што дзеля таго, каб гэта свабода прыйшла, гэта варта зрабіць. І яны селі за круглы стол і дамовіліся. Першыя выбары былі так званыя «дамоўныя», частку людзей у парламент выстаўляла ўлада, частку — «Салідарнасць».

Канешне, гэта не былі сапраўды дэмакратычныя выбары да канца, але спрацавала. Яны збераглі незалежнасць Польшчы і ў яе прыйшла стабільная дэмакратыя.

Таму, калі мы кажам, ці магчымы круглы стол з Лукашэнкам, ці магчымы з ім перамовы, то сёння выглядае, што не. Проста чырвоныя лініі пройдзеныя ў такой ступені, што немагчыма.

Але можа так здарыцца, што, напрыклад, адыдзе са сваёй пасады ці з жыцця Пуцін, і трэба будзе вырашаць лёс Беларусі, зноў з’явіцца акно магчымасцяў.

У гэты момант Лукашэнка будзе непазбежна слабнуць, таму што не будзе побач Расіі, і ён можа настойліва прапанаваць перамовы.

І вось перад Захадам і перад намі ўстане маральны выбар: ці сядаць з такой крывавай, жорсткай, ужо таталітарнай дыктатурай за стол перамоў, ці змагацца за свабоду з узброенымі сіламі Беларусі?

Дарэчы, я ўвесь час паўтараю — санкцыі ніколі ў Беларусі не вызвалялі палітвязняў. Гэта як двусечны меч. Санкцыі могуць прынесці карысць у доўгатэрміновай перспектыве, могуць аслабіць дыктатуру, але ў нашым выпадку яны знішчаюць незалежнасць.

Палітвязняў вызвалялі перамовы, дыялог, калі Лукашэнка быў настолькі аслаблены і напалоханы Расіяй, напрыклад, падчас грузінскага канфлікту, ён ішоў на перамовы і вызваляў усіх палітвязняў.

Гэта не значыць, што санкцыі не трэба ўводзіць. Я так ніколі не казаў і не кажу. Яны бываюць вельмі патрэбныя, але санкцыі — гэта не адзіная зброя, якая ёсць у дэмакратычных сіл».

Аналізуючы беларускія пратэсты мінулых гадоў, палітык падкрэсліў, што не лічыць іх паразай.

«Кожны такі выступ — у 2006, 2010, 2020 годзе — меў вялікае значэнне, нягледзячы на пакуты, арышты, турму, вымушаныя ад’езды з краіны.

Гэта барацьба вельмі складаная. Трэба разумець, што мы не толькі з дыктатуры хочам выйсці, але мы выходзім і з жудаснай апошняй імперыі ў свеце.

Яна стаіць за Лукашэнкам і ўтрымлівае гэтую дыктатуру, бо з ёй лёгка дамовіцца. З дэмакратамі, можа, увогуле было б немагчыма дамовіцца расійскаму рэжыму.

Таму кожны крок для нас надзвычай важны. Была і роспач, і горыч з-за таго, што не выйгралі. Але галоўнае — гэтыя крокі дазвалялі людзям убачыць, што ёсць тыя, хто змагаецца за свабоду, тыя, хто гаворыць праўду, тыя, хто кажа пра наша вяртанне ў Еўропу.

Бо мы не ідзем у Еўропу, а вяртаемся ў яе. Мы паходзім з яе.

І вось кожны наш выхад дадаваў духу, калі казаць пра шырокае грамадства. Людзі ведалі, што яны не ў адзіноце ў маленькім мястэчку, што ёсць і іншыя. І гэта салідарнасць, пачуццё пляча, разуменне, што мы можам і мы зробім, былі надзвычай важнымі.

Рэвалюцыя часцей за ўсё праходзіць у некалькі этапаў. Але ўсё роўна гэта шлях наперад. І для мяне 2020 год стаў кульмінацыяй, таму што ўпершыню мы маем большасць у грамадстве.

Мы — гэта людзі, якія хочуць жыць годна па каштоўнасных еўрапейскіх правілах і адчуваць сябе еўрапейцамі.

Нас большасць, а ў нас ніколі не было большасці, была актыўная, свядомая, такая пасіянарная меншасць. І важна, што наша большасць не змяншаецца.

Я маю велізарную колькасць кантактаў з людзьмі ў Беларусі. І зараз нават больш становіцца тых, каго пакрыўдзілі. Яны думалі, што нейтральныя, а аказалася, пасля пасадак сваякоў, што не.

Апошняе: упершыню ў гады незалежнасці мы маем дэмакратычнага прэзідэнта, абранага ўсім народам. Увесь народ сказаў, што хоча жыць нармальна, і прагаласаваў за Ціханоўскую. Яна ёсць, яна працуе, робіць усё, што можа. Можа, штосьці не атрымліваецца.

Але гэта легітымізацыя дэмакратызацыі шырокай Беларусі. У мінулыя этапы нашых рэвалюцый такога не было. Гэта эвалюцыя. Здаецца, эвалюцыя і рэвалюцыя — розныя працэсы, а атрымліваецца, што рэвалюцыя прыводзіць да эвалюцыі ў галовах людзей.

Таму працэс нават у гэтых умовах вельмі добры. Беларусы не вернуцца ў мінулае, яны хочуць ісці наперад, а ўлада трымаецца за гэта мінулае», — кажа Мілінкевіч.

Чытайце таксама:

Прайшоў ператрус у доме Аляксандра Мілінкевіча

«Ведаю яго 25 гадоў». Мілінкевіч — пра памерлага гарадзенца Дзяніса Швыркіна, чыё сэрца не вытрымала ў эміграцыі

Мілінкевіч выказаўся пра наступствы замены Святланы Ціханоўскай і магчымы яе палітычны лёс пасля 2025 года

Каментары31

  • Жвір
    19.12.2023
    Дык ужо ж сядзеў за тым сталом, круглым. Што, ізноў ? Ну, Калякін яшчэ жывы, партыю стварае, мітусіцца, дапаможа... Увогуле, ставіць пытаньне, нібы рэжым на каленях умольвае яго аб перамовах, а ён стаіць перад маральным выбарам, у яго ён ёсьць, і вагаецца, сядаць за стол перамоваў, ці не... :))) Як жа гэтыя прывіды абрыдлі...
  • Ніякі
    19.12.2023
    Колькі можна ўжо даставаць гэтых палітычных трупаў з магілаў? Мілінкевіч, Дабравольскі, Лябедзька, Вячорка і процьма іншых, хто дзясяткамі гадоў карміўся на існаванні дытатуры і нічога не зрабіў для яе знішчэння.
    Зараз будзем зноў слухаць пра нейкія "перамовы"? Чаго яны ў жыцці дасягнулі, каб нават лукашэнка з імі аб чымсці перамаўляўся?
  • Anatol Starkou
    19.12.2023
    За СВАБОДУ няпраўды!

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы

«Чыноўнікі»-купалаўцы станчылі пад «Сігма бой» і скарылі сацсеткі8

Расійская «Медуза» запусціла рэкламу, у якой выкарыстала відэа з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі. Выбухнуў скандал3

Дональд Трамп заявіў пра ўдар па «аб'ектах тэрарыстаў» у Самалі14

«Знайшоў некалькі гранітных камянёў і нару дзіка». Як ужо два тыдні сотні людзей шукаюць метэарыт пад Мінскам3

«Свет здрыгануўся, калі даведаўся імя наступнага прэзідэнта». Найлепшыя твіты тыдня8

Азімыя культуры ўжо пачынаюць прачынацца. І гэта вельмі нядобра7

У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі5

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць