Грамадства33

Дзім Дзімыч уступіў у «Белую Русь»

Папулярны падлеткавы спявак і блогер Дзім Дзімыч заявіў, што ўступіў у праўладную партыю «Белая Русь». Пост пра гэта ён апублікаваў у сацсетках. 

Блогер Дзмітрый Сіўчык, вядомы пад псеўданімам Дзім Дзімыч, расказаў падпісчыкам, што стаў членам праўладнай партыі «Белая Русь». 

Дзім Дзімыч стаў шырока вядомы па-за межамі сваёй аўдыторыі, дзякуючы даносам Вольгі Бондаравай і яе паплечнікаў. Яны вінавацілі блогера ў ЛГБТ-прапагандзе. Таксама Бондарава абуралася, што блогер апранаецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы.

Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Пазней блогера-мільённіка выклікалі ў Міністэрства культуры. «Там мы паразмаўлялі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі», — распавёў блогер у інстаграме.

Пасля даносаў Дзім Дзімычу забаранілі выступаць у школах. Ён падаваў у суд на Бондараву і, паводле яе слоў, прайграў яго. 

Нядаўна стала вядома, што з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!». 

Цяпер справа дайшла і да ўступлення ў лукашэнкаўскую партыю. 

Каментары3

  • Андрусь
    13.11.2024
    Цяжка казаць, што горш - калі ён уступіў у нешта там, ці калі б спіс палітвязняў папоўніўся б ягоным імём.
    Адзінае: просьба да беларускіх падлеткаў: пашырайце сярод сяброў думку, што быць падпісаным цяпер на Дзім Дзімыча - гэта ганьба. Бацькі, калі чытаеце НН, знайдзіце словы, каб патлумачыць дзецям сітуацыю з гэтым "папулярным блогерам".
  • даведка
    14.11.2024
    Сивчика отмыли, причесали, откормили, вступили в партию, готовят к призыву в ВВ.
  • Woodoo Cult
    14.11.2024
    Кусок розового г... Протасевича, я думаю, куда серьёзнее ломали, а этому доноса Бобоши и похода в Минкультуры хватило, чтобы добровольно в "партию" вступить.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу6

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?10

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць