Орбан запатрабаваў ад ЕС дамагчыся аднаўлення транзіту газу праз Украіну
Прэм'ер-міністр Венгрыі запатрабаваў ад Еўрасаюза прымусіць Украіну аднавіць транзіт расійскага газу. Ён прыгразіў заблакаваць падаўжэнне санкцый ЕС супраць Расіі, калі гэта не будзе зроблена, паведамляе Радыё Свабода.
Віктар Орбан. Фота Thanassis Stavrakis, AP
«Я даручыў сваім калегам праявіць цвёрдасць: сказаць Бруселю, што ўкраінцы павінны аднавіць газавы транзіт. Гэта не толькі інтарэс Венгрыі, але і агульнаеўрапейскае пытанне, асабліва для Цэнтральнай Еўропы», — заявіў Орбан у эфіры радыёстанцыі Kossuth. «Акрамя таго, украінцы павінны спыніць напады на інфраструктуру, праз якую Венгрыя цяпер атрымлівае энергарэсурсы».
Паводле слоў Орбана, ён таксама запатрабаваў, каб Кіеў не перашкаджаў транзіту нафты. Ён назваў спыненне транзіту энергарэсурсаў «сур'ёзнай рызыкай» для энергазабеспячэння Венгрыі.
Орбан адзначыў, што Будапешт страціў 19 мільярдаў еўра з-за санкцыйнай палітыкі ЕС адносна Расіі. «Венгрыя не падтрымлівае санкцыі, але мы не накладалі вета на іх, каб не падрываць адзінства Еўропы», — заявіў ён, не згадаўшы ціск Еўрасаюза на краіну.
«Наша праблема ў тым, што наша эканоміка губляе з-за санкцый сем з паловай мільярдаў форынтаў. У той жа час Украіна, якая выйграе ад санкцый, блакуе нам пастаўкі газу. Гэта недапушчальна», — падкрэсліў венгерскі прэм'ер.
Каментары
Украина больше не будет финансировать убийства украинских солдат и мирных жителей, разрушение целых украинских городов.