Грамадства11

Мікола Статкевіч: Пацучыная «гаспадарка» ўвесь час спрабуе вырасці

Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, які цяпер адбывае тэрмін у самай суровай калоніі ў Беларусі, глыбоцкай, ва ўмовах асаблівага рэжыму, падзялілася ў фэйсбуку вытрымкамі з апошніх лістоў ад мужа. Як з іх вынікае, нават у выключна нялюдскіх умовах Статкевіч не траціць гумару і аптымізму.

12 жніўня Мікола Статкевіч напісаў:

«З'явілася свая «гаспадарка». Уваход у аконную нішу з боку галоўнай пацучынай магістралі цяпер вельмі лёгкі. І спачатку за ежай наведваўся адзін тоўсты і важны пацук, які, не павітаўшыся і не папрасіўшы, проста правяраў, ці паклаў я яму што-небудзь за краты. Не дачакаўшыся, і каб казырнае месца не прападала, гэты пацук прывёў туды дзевачку. Заляцанні скончыліся скандалам і да мяне стала наведвацца толькі гэтая дзевачка — ахайная, з белымі бакамі і чорнай спінай. Яна і віталася, і прасілася, але я трымаўся, пакуль тая не прывяла з сабой сваё дзіцятка. Прыйшлося паддацца гэтай цынічнай маніпуляцыі. Цяпер яны прыходзяць пастаянна».

Праз тры дні, 15 жніўня, Мікола працягвае гэтую тэму:

«У мяне ўсё нармальна. Адчуваю сябе добра. Ужо цалкам прызвычаіўся да адзіночкі і яе звышкампактнасці. Праўда, пацучыная «гаспадарка» ўвесь час спрабуе вырасці. Вось і цяпер у аконнай нішы дзве мышкі і цэлая куча малых. У мяне падазрэнне, што яны гэтых малых адна адной пазычаюць, каб націснуць на мае пачуцці. Я трымаюся. Пакуль».

Мікалая Статкевіча затрымалі яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, 31 траўня 2020 года, па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць выбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, потым яшчэ на 15, а пасля распачалі крымінальную справу.

У снежні мінулага года суд, які праходзіў у закрытым рэжыме на тэрыторыі СІЗА, прыгаварыў Статкевіча да 14 гадоў пазбаўлення волі. 

Каментары1

  • "Прыйшлося паддацца гэтай цынічнай маніпуляцыі. Цяпер яны прыходзяць пастаянна"
    21.08.2022
    - сын, почему ты ежику сметанку давал, а кошку водяным пистолетом прогонял? чем кошка хуже ежика?
    - мне бабушка сказала. сказала, что она потом все время будет приходить. она на веранду к нам зашла.
    - даже так? вот наглая. ты знаешь, а ведь бабушка права. точно. не далее, как вчера на работе девочка спрашивала - никому кошечка не нужна? прибилась на даче к ним... они ее подкармливали... но... лето заканчивается... взять к себе не могут (у них кошка уже есть) так вот спрашивают - никому кошечка не нужна? красивая

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць