Грамадства1515

«Буду ставіць адзнакі толькі за рускія адказы». Беларускамоўныя школьнікі дзеляцца ў тыктоку выпадкамі дыскрымінацыі на ўроках

Падлеткі пішуць, як ім зніжаюць адзнакі за беларускія словы ў кантрольных або проста не правяраюць такія працы.

Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

У адным з ролікаў дзяўчына-падлетак з райцэнтра дзеліцца фрагментам размовы са школьным выкладчыкам. Яна кажа настаўніцы, што тая не можа забараніць ёй адказваць па-беларуску, бо ў краіне дзве дзяржаўныя мовы. А ў адказ чуе:

«У нас рускамоўная адукацыя, таму я не буду больш ставіць адзнакі за беларускія адказы, толькі за рускія».

У каментарах дзеці пішуць, што не толькі яна сутыкнулася з непрыняццем роднай мовы на ўроках.

«Мне забаранілі весці дзённік па-беларуску. А некаторыя настаўнікі кажуць: «Калі ты будзеш ужываць беларускую, я табе дам карткі па тэорыі», — дзеліцца школьнік. Ён дадае, што так сябе праяўляюць не ўсе настаўнікі, але ж сярод апанентаў беларускамоўнасці ёсць завуч.

Іншая дзяўчына расказала, што ёй дазваляюць весці па-беларуску сшыткі, канспекты і дзённік, але ж забараняюць адказваць, а лабараторную работу, напісаную па-беларуску, проста не сталі правяраць.

Нават наведванне беларускамоўнай школы не выратоўвае ад выпадкаў дыскрымінацыі. Так, адзін са школьнікаў расказаў, як настаўнікі злуюцца на праявы беларускамоўнасці, а іншая дзяўчына падзялілася тым, што вучні яе беларускамоўнай школы вымушаныя карыстацца падчас алімпіяд рускамоўнымі заданнямі.

А вось так у роліку апісвае свае прыгоды яшчэ адзін падлетак:

«Здагадайцеся, каму сёння зрабілі заўвагу з-за аднаго беларускага слова ў самастойнай рабоце… Мне яшчэ забаранілі пісаць на ёй, бо будуць зніжаць адзнаку». Замест слова «ответ» школьнік напісаў «адказ».

У каментарах аўтар роліка ўдакладняе, што праз гэты выпадак яго цяпер клічуць «бандэраўцам», што выклікала здзіўленне ва ўкраінскіх каментатараў, якія не разумеюць такога стаўлення да дзяржаўнай мовы ў Беларусі.

«Заўтра пайду даказваць класнай, што ў дзённіку напісана: запаўняць дзённік на адной з дзяржаўных моў. І вось што яна мне зробіць?» — гатовы да выклікаў іншы падлетак.

Адзначым, што хапае і школьнікаў, якія дзеляцца ў тыктоку, што спакойна размаўляюць па-беларуску на ўроках і не маюць з гэтым праблем.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову

«У нас мову адабралі, дык хай хоць дзеці змогуць на ёй размаўляць». Як адбывалася беларусізацыя 1990-х

«Прыйшоў час успамінаць сваё». Беларусы — пра тое, як вайна падштурхнула іх размаўляць па‑беларуску

Каментары15

  • Руская мова-мова акупацыі
    09.12.2022
    Што не зробіць рускі штык, зробіць рускі поп і рускі "учыцель"
  • Хм
    09.12.2022
    Кожны такі выпадак трэба помніць і калі сменіцца ўлада не саромецца праводзіць такое лайно на чыгуначны вакзал на расею
  • мясцовы2
    09.12.2022
    [Рэд. выдалена]

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс1

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна3

«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША29

Сілавікі за год накрылі 268 п’яных вечарынак з удзелам непаўналетніх1

Канал «Россия 1» паведаміў, што DeepSeek распрацаваны на аснове савецкага кода. Аказалася, гэта навіна з сатырычнага сайта4

У 2022 годзе Залужны прапаноўваў наступаць на Белгарад, каб абараніць Харкаў1

Чаму беларускія СМІ пішуць пра добраахвотнікаў столькі, колькі пішуць67

Аднапакаёўку ў Мінску плошчай 26 квадратаў прадаюць ажно за 103 тысячы даляраў20

«Трымалі за дурня». Беларускі кіроўца распавёў, як яго ўцёмную выкарыстоўвалі для перавозкі кантрабанды для польскай фірмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць