Здарэнні

На мяжы Германіі і Аўстрыі ў беларускага дальнабойніка знайшлі нож. Па нямецкіх законах гэта парушэнне

У раёне нямецкай абшчыны Кіферсфельдэн, размешчанай на мяжы з Аўстрыяй, у 36-гадовага беларуса канфіскавалі нож. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь і свет». Кіроўца меў нож у сябе ў кабіне, а ў Германіі законы ў дачыненні да нажоў строгія і складаныя.

Фота, зробленае нямецкай паліцыяй. Нож беларуса, відаць, унізе злева

Беларус ехаў на грузавіку па трасе А-93. Нож з лязом даўжынёй каля 14 сантыметраў быў знойдзены ў яго падчас памежнага кантролю. Ён ляжаў у слоіку паміж сядзеннямі кіроўцы і пасажыра.

У Германіі законы адносна нажоў строгія і складаныя. Забароны залежаць ад даўжыні, тыпу фіксацыі і механізму адкрыцця ляза, ад таго, захоўваеце вы іх дома, носіце з сабой ці перавозіце і гэтак далей.

Нямецкія праваахоўнікі пры нагодзе расказалі таксама яшчэ пра пяць выпадкаў, калі ў людзей, якія ехалі ў транспартных сродках, на гэтым участку мяжы канфіскоўваліся нажы. А 15-гадовы балгарскі падлетак вёз у сваім багажы нават два кастэты.

Ва ўсіх выпадках будуць праведзены судовыя разборы па падазрэнні ў парушэнні заканадаўства аб зброі.

Каментары

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА4

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС11

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць