Усяго патроху

Твітар і інстаграм, лавіце: TikTok дадае опцыю тэкставых паведамленняў

Карыстальнікі змогуць дзяліцца вершамі, тэкстамі песень і іншым кантэнтам у пісьмовай форме.

Выява: Tiktok

Сёння TikTok абсалютна дамінуе ў прасторы кароткіх відэа, але цяпер ён дадае магчымасць дзяліцца кароткімі тэкставымі паведамленнямі. Гігант сацыяльных медыя толькі што абвясціў пра новую функцыю, якая дазволіць карыстальнікам «дзяліцца сваімі гісторыямі, вершамі, тэкстамі песень і іншым пісьмовым кантэнтам, даючы ім яшчэ адзін спосаб праявіць сябе».

Набор інструментаў здаецца досыць простым. Трэба толькі націснуць на «+» унізе экрана і выбраць опцыю «Text». Дадаткова да тэксту можна дадаваць гукі, пазначаць месцы, дазваляць каментары і нават інтэгравацца з Duets (опцыя, якая дазваляе двум карыстальнікам ствараць сумесныя відэа з падвойным экранам). Кампанія заяўляе, што гэтыя тэкставыя паведамленні будуць такімі ж інтэрактыўнымі і дынамічнымі, як відэа- і фотапасты. То-бок вы зможаце змяняць колер фону, дадаваць хэштэгі і, вядома, прымацоўваць шмат стыкераў.

Engaget дадае, што гэтак жа, як з відэа і фота, вы зможаце захаваць любы тэкставы пост як чарнавік, каб потым яго адрэдагаваць альбо ўвогуле выдаліць, калі вы не ўпэўненыя, што ўвесь інтэрнэт павінен бачыць ваш верш пра піцу.

Так, усё гэта гучыць вельмі падобна да функцыяналу Instagram Stories для стварэння тэкставых публікацый. І гэта быў не першы раз, калі TikTok шукаў натхнення ў Instagram ці наадварот. У мінулым годзе кітайская сацсетка дадала новую функцыю пад назвай «Фотарэжым». Абнаўленне дазволіла карыстальнікам TikTok дзяліцца не толькі відэаролікамі, але таксама і фота (ці некалькімі фотаздымкамі) у публікацыі разам з подпісамі даўжынёй да 2200 сімвалаў. Хаця праграмы і пачынаюць выглядаць аднолькава, фотарэжым TikTok стаў даволі папулярным, і кітайская кампанія, безумоўна, спадзяецца, што новы тэкставы рэжым будзе ісці па той жа траекторыі.

Каментары

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА5

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС12

Пяць частых памылак пры падачы на візу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць