Арганізацыя былых сілавікоў «Белпол» даведалася, што Віктар Бабарыка, які адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі, мае праблемы са здароўем.
«Віктар Бабарыка па-ранейшаму ізаляваны ад іншых зняволеных і ўтрымліваецца адзін у памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ВК № 1 у Наваполацку, мае праблемы са здароўем — збоі ў працы сэрца», — паведамляе «Белпол».
Таксама яны зазначаюць, што ў канцы красавіка Віктар Бабарыка быў змешчаны ў бальніцу.
«Сур'ёзныя цялесныя пашкоджанні былі нанесеныя Віктару Бабарыку прадстаўнікамі карных структур, якія не адносяцца да персаналу калоніі і спецыяльна прыязджалі ў ПК-1 для правядзення «прафілактычнай гутаркі», якая перарасла ў жорсткую акцыю застрашвання», — сцвярджае «Белпол».
Нагадаем, што пра экс-кіраўніка Белгазпрамбанка нічога не вядома амаль паўгода, з 25 красавіка.
-
У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў
-
Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі
-
«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы
Каментары
Им надо непременно убить человека.
Именно по этой статье - УБИЙСТВО - их следует всех судить!