Грамадства11

«Нырку не перасадзілі». 73-гадовага палітвязня Васіля Бераснева вярнулі ў калонію

Прафсаюзны актывіст у зняволенні пакутуе ад ныркавай недастатковасці.

Васіль Бераснеў. Фота: «Радыё Свабода»

Пра сітуацыю з палітвязнем Васілём Берасневым «Радыё Свабода» расказаў Максім Пазнякоў, які знаходзіцца за мяжой і часова выконвае абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).

«Яго абследавалі ў шпіталі на працягу двух дзён і адправілі назад у калонію. Вынікаў не паведамілі. Сказалі, што атрымае потым, у калоніі. Крыніцы, з якімі я кантактаваў, нават не ведаюць, як ён цяпер пачуваецца», — сказаў «Свабодзе» Максім Пазнякоў.

Паводле Максіма Пазнякова, Васіля Бераснева вярнулі ў калонію ў першай палове кастрычніка.

У 73-гадовага Бераснева адна нырка. Праблемы са здароўем у палітвязня абвастрыліся яшчэ ў СІЗА, а ў калоніі № 15, што пад Магілёвам, стан здароўя рэзка пагоршыўся. Паводле дасведчаных крыніц, у яго павысіўся ціск і пачаліся моцныя болі ў нырцы. Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Васіля Бераснёва на пачатку кастрычніка забралі з калоніі і паклалі на абследаванне ў Магілёўскі абласны шпіталь.

«Сітуацыя крытычная. Калі сапраўды неабходная перасадка, трэба біць ва ўсе званы і рабіць гэта неадкладна. А ўвогуле — палітвязня трэба вызваляць, і як мага хутчэй, і дзеля гэтага выкарыстоўваць усе магчымасці», — казаў на пачатку кастрычніка праваабаронца Ігар Казмерчак.

Паводле Максіма Пазнякова, яму невядома, чаму ў Магілёўскім абласным шпіталі Васілю Бераснёву аперацыю па перасадцы ныркі так і не зрабілі. «Мае крыніцы пра дыягназ таксама не ведаюць», — сказаў Максім Пазнякоў.

Васіль Бераснеў — лідар аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, быў выканаўцам абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП. Прафсаюзнага актывіста затрымалі 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы супраць кіраўнікоў незалежных прафсаюзаў. Сёлета ў студзені Менскі гарадскі суд пакараў лідараў прафсаюза РЭП вялікімі тэрмінамі зняволення. Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснёў атрымалі па 9 гадоў калоніі, Вячаслаў Арэшка — 8 гадоў.

Бераснева, Фядыніча і Арэшку прызналі вінаватымі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Васіль Бераснеў віны не прызнаў. Беларускія праваабаронцы прызналі актывіста палітычным вязнем.

Каментары1

  • Хмм
    31.10.2023
    Ціханоўская, што маўчыш? Людзі гінуць у турмах...

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС9

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

На Ліпецкую вобласць упалі дзве расійскія ракеты, якімі білі па Украіне3

У Фінляндыі грамадзянам Беларусі і Расіі забаранілі ездзіць на экскурсіі на АЭС. У тым ліку школьнікам5

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць