Вайна77

Украінская ракета, верагодна, прыляцела на з'езд аператараў расійскіх дронаў. Маглі загінуць больш за 20 вайскоўцаў

У выніку ўдару 24 студзеня па тэрыторыі вайсковай часці №78528, размешчанай недалёка ад вёскі Пакроўка пад Ілавайскам, маглі загінуць больш за 20 расійскіх вайскоўцаў, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы і СМІ.

Інфармацыя пра абстрэл палігона ў Ілавайску днём 24 студзеня пачала паступаць ад мясцовых супольнасцяў і жыхароў. Пра прылёты ў Ілавайск і задымленні ў раёне чыгункі пісаў, напрыклад, канал «Данецк медыя».

Прылёт пачалі абмяркоўваць мясцовыя жыхары ў гарадскіх чатах, высветліла «Новая газета Европа». Адна з жыхарак напісала, што пасля таго, як з'явіліся навіны пра выбух, «па горадзе з сірэнай імчаліся хуткія з ваякамі».

Паводле звестак Astra, мяркуецца, што ўдар быў нанесены сістэмай HIMARS, аднак дакладная колькасць загінулых і параненых пакуль не ўдакладняецца.

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» паведамляе пра гібель 24 расійскіх вайскоўцаў і раненні яшчэ чацвярых. Афіцыйнага пацвярджэння колькасці загінулых і параненых пакуль няма.

Прарасійскі ваенны блогер Уладзімір Раманаў выказаў здагадку, што ўдар прыйшоўся на скапленне аператараў беспілотнікаў праекта «Судны дзень» батальёна імя Судаплатава. Паводле яго звестак, начальнік курсаў разаслаў каардынаты месца, дзе праходзіць падрыхтоўка, праз бот. Па словах блогера, усяго на палігоне знаходзілася каля 150 чалавек.

Аднак пакуль невядома, ці з'яўляецца палігон пад Ілавайскам месцам, дзе адбыўся абстрэл.

«Судны дзень» — гэта праект па пастаўцы FPV дронаў-камікадзэ на фронт, які запусцілі ў пачатку 2023 года, адзначаюць «Важные истории».

Каментары7

  • ром
    26.01.2024
    а что там по своим пленным когда лупят?? или это другое??
    и тишина)
  • Вакуе
    26.01.2024
    Око, гэта мы ў артыкуле прачыталі. Думка твая якая? Лол. яшчэ і сем лайкаў паставілі)))) Палістаць каменты на нн і адразу бачна, што ў неверагодных у галовах вецер ганяе з 20га года "інагда не да законаў", "красаўцаў", "3%",  і  таму падобную лухту па коле. Знаходзяцца каментатары якія ў стане толькі змест артыкулу перасказаць сваімі словамі))) Ня дзіва што КДБ круціць-верціць вас як хоча.
  • Владислав
    26.01.2024
    Дурні паклікалі судны дзень на сваю галаву

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць