Свет

Блінкен прыбыў у Кіеў з неабвешчаным візітам

У аўторак, 14 мая, у Кіеў прыбыў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен. Гэта першы візіт топ-чыноўніка ЗША ва Украіну пасля прыняцця пакета вайсковай дапамогі на $61 мільярд і чацверты пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі, піша «Украінская праўда».

Фота: twitter.com/SecBlinke

«Сёння я вярнуўся ў Кіеў, каб прадэманстраваць нашу непахісную падтрымку Украіны, якая абараняе сваю свабоду ад расійскай агрэсіі», — абвясціў Блінкен у сацыяльнай сетцы X.

Неанансаваны візіт мае на мэце прадэманстраваць салідарнасць ЗША з Украінай, якая спрабуе адбіць расійскія атакі на сваёй паўночна-ўсходняй мяжы.

Блінкен прыбыў у Кіеў цягніком раніцай. Ён спадзяецца «паслаць магутны сігнал украінцам, якія, відавочна, знаходзяцца ў вельмі цяжкай хвіліне», сказаў агенцтву Reuters.com адзін з амерыканскіх чыноўнікаў на ўмовах ананімнасці.

«Місія міністра заключаецца ў тым, каб пагаварыць пра тое, як наша дадатковая дапамога будзе ажыццяўляцца такім чынам, каб дапамагчы ўмацаваць іх абарону і даць ім магчымасць усё больш адбіраць ініцыятыву на поле бою», — сказаў чыноўнік.

Падчас знаходжання ў Кіеве Блінкен сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем, а пазней — з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Вяртанне ініцыятывы на полі бою можа аказацца недасяжнай. Пасля таго, як на мінулым тыдні расійскія войскі прарвалі абарону пад Харкавам, захапіўшы некалькі вёсак і адкрыўшы новы фронт на трэцім годзе вайны, Украіна была вымушаная накіраваць падмацаванне ў рэгіён.

Каментары

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА4

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС12

Пяць частых памылак пры падачы на візу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць