Эканоміка99

Снапкоў пахваліўся, што беларусы цяпер зарабляюць рэкордна шмат. Падлічылі, як змяніліся заробкі беларусаў за 10 гадоў з улікам інфляцыі даляра

Першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў заявіў, што беларусы дасягнулі максімальнага заробку за апошнія 10 гадоў. Але ёсць нюанс.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Contributor Getty Images

«Сярэдняя заработная плата ў студзені-жніўні бягучага года дасягнула амаль 2,2 тысячы рублёў, або $687 у эквіваленце ($590 на рукі. — НН). Гэта максімальнае значэнне сярэдняга заробку беларусаў за апошнія 10 гадоў», — расказаў Мікалай Снапкоў.

Апошнія даныя (за жнівень 2024 года) даюць яшчэ вышэйшыя лічбы: 2341 рубель, або $733 да вылічэння падаткаў. Гэта 2013 рублёў на рукі (каля 630 даляраў). 

Лічбы сапраўды рэкордныя. Але калі глядзець на заробкі ў рэальным вымярэнні, то высвятляецца, што «дзесяцігоддзе спыненага часу» працягваецца.

Так, сярэдняя зарплата ў жніўні 2013 года была на ўзроўні 622 даляраў, або $535 «на рукі». Але інфляцыя даляра за 11 гадоў склала 32,52%. Атрымліваецца, эквівалент 535 далярам у 2013 годзе — гэта 709 цяпер. Для того каб застацца на ўзроўні сярэдзіны 2013 года, сярэдняя зарплата цяпер мела б быць 709 даляраў «на рукі».

Такім чынам, з улікам інфляцыі даляра сярэдні заробак у Беларусі, пра які кажа Мікалай Снапкоў, не толькі не вырас у параўнанні з 2013 годам, але і скараціўся на 12,5%. 

Каментары9

  • Коля Могилевский
    24.10.2024
    Коля, экономист ты никакой, но пистеть мастаком. Сына опять устроил на теплое место? Сигары в кабинете еще куришь?
  • Беня
    24.10.2024
    Хлеб, мыло и спички есть в каждом магазине.
  • С-стальность
    24.10.2024
    Так и по ощущениям тоже самое, что лучше точно не становится

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Прыкмет развязвання агрэсіі супраць Беларусі пакуль не відаць7

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

«Зімовае нашэсце медуз мы спынілі». Расійская «Медуза» выдаліла рэкламу з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі6

Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову4

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы2

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру10

Украіна нанесла рэкордную колькасць удараў беспілотнікамі па расійскіх НПЗ4

Украінскі фільм «2000 метраў да Андрэеўкі» паказаў вайну вачыма байцоў. Некаторыя гінулі ў кадры1

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве2

29-гадовага мытніка абвіначваюць у здрадзе дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць