Эканоміка33

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый

ААТ «Беларуськалій» падало іскавую заяву ў рамках міжнароднага інвестыцыйнага арбітражу супраць Літвы, якая ўвяла санкцыі супраць беларускага прадпрыемства. Пра гэта паведаміла прэс-служба прадпрыемства. 

Іскавая заява ў суд беларускім бокам пададзена ў сувязі, паведамляе Беларуськалій, «з незаконнымі дзеяннямі Літоўскай Рэспублікі, у выніку якіх былі парушаны правы ААТ «Беларуськалій» як замежнага інвестара».

Пасля таго, як «Беларуськалій» трапіў пад літоўскія санкцыі ў 2022 годзе, Мінск абскардзіў гэтае рашэнне ў Еўрапейскім судзе. Суд Еўразвяза адхіліў пазоў.

Гендырэктар ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбакоў у лістападзе 2024 года заявіў, што прадпрыемства працягне дамагацца адмены санкцый. 

Каментары3

  • Спадар
    03.12.2024
    "Беларуськалій"....ідзе "на тры буквы"!
  • Такча
    03.12.2024
    Дык казалі ж, на самым высокім узроўні, што санкцыі, гэта добра... Няўдзячныя, ім дабро робяць, а яны ў суд падаюць!
  • Янка
    03.12.2024
    Нічога ў БК не атрымаецца. Пагадненне аб абароне інвестыцый абязвае Літву выключна не ствараць дыскрымінацыйных умоваў у датычэнні да долі БК у тэрмінале ў Клайпедзе, а таксама да ўсіх плацяжоў і даходаў, якія наўпрост тычацца гэтай маёмасці. Адначасова пагадненне ніякім чынам не абязвае Літву не перашкаджаць бізнэсу БК па транспартыроўцы, перавалацы альбо продажу вырабленных ім калійных угнаенняў ва ўмовах, калі аніводная іншая асоба таксама ня мае права рабіць тое ж самае.

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі1

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА4

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС11

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі1

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць