Грамадства22

Яшчэ адна кампанія ўладальнікаў «Вострава чысціні» збанкрутавала

Гаворка ідзе пра «Гандлёвую кампанію Ромакс». Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак пра банкруцтва.

Адметна, што з мая 2024 года кампанія знаходзілася ў ліквідацыі паводле рашэння ўласніка, аднак выйшла з яе 16 снежня таксама па рашэнні ўласніка. Але ўжо 23 снежня Эканамічны суд горада Мінска распачаў справу пра банкруцтва кампаніі.

Заяву пра банкруцтва «Гандлёвай кампаніі Ромакс» падала кампанія «Тыбетрэй», паколькі падчас ліквідацыі гандлёвая кампанія не пагасіла запазычанасць больш за 3,8 млн рублёў.

Заяву падтрымалі і іншыя крэдыторы, сярод якіх кампаніі «Гандлёвы Пасад», «Белвінгруп», «Мостра-груп» і іншыя. У сьпісе крэдытораў кампаніі таксама некалькі банкаў: БНБ-Банк, Альфа Банк, Прыёрбанк.

Паводле вызначэння суда, «Гандлёвая кампанія Ромакс» вінная крэдыторам 163 351 914 рублёў, 317 859 357 расійскіх рублёў, $3 115 581 і 128 066 еўра.

Пры гэтым актывы кампаніі складаюць 168 973 273 беларускія рублі. Сярод іх 8 413 463 рублі асноўных сродкаў, матэрыялаў на 252 034 рублі, тары на 173 776 рублёў, а таксама дэбіторская запазычанасьць на 159 916 050 рублёў.

Адметна, што значная сума дэбіторскай запазычанасці прыпадае на іншыя кампаніі групы Romax — «ЗападХімІнвест» (12 760 654 рублі), «ЗападХімГандаль» (104 882 399 рублёў) і «ЗападХімСэрвіс» (17 797 201 рубель). Пры гэтым усе гэтыя кампаніі таксама знаходзяцца ў працэдуры банкруцтва, а суд мяркуе, што дэбіторская запазычанасць перад «Гандлёвай кампаніяй Ромакс» «з'яўляецца сумнеўнай для спагнання ў поўным аб’ёме».

Каментары2

  • Востраў і панты
    02.01.2025
    "Віталюр", кампаніі Чыжа і "Востраў чысціні" - добрыя прыклады так званых "бізнэсаў па-беларуску", калі да такой ступені хочацца ўсіх грошай свету, што пускаешся ва ўсе цяжкія без цвярозай ацэнкі перспектываў рынку і палітычнай абстаноўкі ў краіне.
  • даведка
    02.01.2025
    По телевидению рекламируют возобновление работы магазинов и сайт в зоне com.

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА4

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС12

Пяць частых памылак пры падачы на візу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі6

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць