Вайна

Партызаны «Атэш» паведамілі пра здзейсненую імі дыверсію на чыгунцы каля расійскага арсенала ў Цвярской вобласці

Па звестках «Атэш», на 107-м арсенале захоўваюцца балістычныя ракеты «Іскандэр», ракеты «Точка-У», снарады для артылерыі вялікага калібра і боепрыпасы для РСЗА.

«Агенты руху «Атэш» (з крымскататарскай «Атэш» — агонь) паспяхова здзейснілі дыверсію на чыгунцы ў раёне населенага Старая Таропа Цвярской вобласці.

Гэты ўчастак шляху выкарыстоўваецца для забеспячэння фронту боепрыпасамі з 23-га і 107-га арсеналаў ГРАУ, якія з'яўляюцца стратэгічна важнымі аб'ектамі для расійскай ваеннай інфраструктуры», — гаворыцца ў паведамленні руху ў тэлеграм-канале.

Пашкоджанне чыгункі ўскладніць пастаўкі боепрыпасаў, парушаючы важную лінію забеспячэння расійскіх войскаў на перадавой і пазбаўляючы іх магчымасці аператыўна аднаўляць свае рэсурсы, сцвярджаюць партызаны з «Атэш».

Па звестках «Атэш», на 107-м арсенале захоўваюцца балістычныя ракеты «Іскандэр», ракеты «Точка-У», снарады для артылерыі вялікага калібру і боепрыпасы для РСЗА. На 23-м арсенале знаходзяцца запасы танкавых і артылерыйскіх снарадаў, асколачна-фугасных мін і боепрыпасаў для мінамётаў, а таксама супрацьтанкавыя ракеты і кіраваныя снарады.

Расійскія ўлады пакуль не каментавалі паведамленні пра дыверсію на чыгунцы.

Каментары

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць у ЗАГСе адмовіць у рэгістрацыі шлюбу з-за дрэс-кода? Аказваецца, ёсць нюанс1

Праз анамальна цёплую зіму ў Беларусі прачнуліся мядзведзі. Гэта можа быць небяспечна3

«Без нашай падтрымкі краіна перастане існаваць». Трамп зноў прапанаваў, каб Канада стала 51-м штатам ЗША29

Сілавікі за год накрылі 268 п’яных вечарынак з удзелам непаўналетніх1

Канал «Россия 1» паведаміў, што DeepSeek распрацаваны на аснове савецкага кода. Аказалася, гэта навіна з сатырычнага сайта4

У 2022 годзе Залужны прапаноўваў наступаць на Белгарад, каб абараніць Харкаў1

Чаму беларускія СМІ пішуць пра добраахвотнікаў столькі, колькі пішуць67

Аднапакаёўку ў Мінску плошчай 26 квадратаў прадаюць ажно за 103 тысячы даляраў20

«Трымалі за дурня». Беларускі кіроўца распавёў, як яго ўцёмную выкарыстоўвалі для перавозкі кантрабанды для польскай фірмы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Светдапоўнена

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць