Грамадства1212

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля звальненняў

У канцы 2024 года на «Беларуськаліі» пачалася новая хваля палітычных звальненняў за актыўнасць у 2020-м. Пра гэта выданню «Люстэрка» расказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Паводле яе слоў, звальненні працягнуліся і ў 2025-м: людзей выклікаюць на размову з кіраўніцтвам, пасля чаго звальняюць «адным днём».

Ігар (імя змененае) працаваў на «Беларуськаліі» да 2021 года. У верасні 2020-га ён далучыўся да страйку на прадпрыемстве, праз што быў звольнены. Цяпер мужчына жыве ў адной з еўрапейскіх краін.

Былыя калегі Ігара, якія працягваюць працаваць на прадпрыемстве, паведамілі мужчыну пра новую хвалю звальненняў. Яна пачалася ў канцы снежня 2024-га і працягнулася пасля Новага года. За гэты час звольнілі некалькі дзясяткаў чалавек на чацвёртым рудаўпраўленні «Беларуськалія».

«Штодня ў працоўны час па чатыры-пяць чалавек выклікаюць на размову да кіраўніцтва, пасля чаго «адным днём» звальняюць, — сцвярджае Ігар. — Калі хтосьці не згодны, то выклікаюць сілавікоў і ў кайданках выводзяць за браму».

Інфармацыю Ігара «Люстэрку» пацвердзіў Дзмітрый (імя змененае), яшчэ адзін былы супрацоўнік «Беларуськалія», які звольніўся ў 2020 годзе.

Паводле яго звестак, атрыманых ад былых калег у Салігорску, звальненні праходзяць не толькі на чацвёртым рудаўпраўленні, але і па ўсім «Беларуськаліі».

«Зноў звальняюць за падзеі 2020 года — акцыі, каментары ў сацсетках, назіранне за выбарамі і да таго падобнае. Прыехалі «дзядзькі ў пагонах» [на прадпрыемства]», — сцвярджае мужчына.

Ігар таксама кажа, што супрацоўнікаў «Беларуськалія» працягваюць звальняць «за палітыку». Мужчына звязвае гэта з прыходам на прадпрыемства новага кіраўніцтва.

«Звальненні за палітычную актыўнасць былі і раней, пасля страйку 2020 года яны ідуць хвалямі, — тлумачыць Ігар. — У лістападзе 2024-га Лукашэнка прызначыў Ігара Рыбакова новым генеральным дырэктарам «Беларуськалія». Той, мабыць, вырашыў выслужыцца шляхам правядзення новых чыстак супрацоўнікаў.

Новае кіраўніцтва дабівае тых, каго пашкадавала старое. Яны паднялі спісы тых, хто падпісаўся за страйк у 2020-м. Неафіцыйна прад'яўляюць менавіта гэта, але фармальна кантракт разрываюць па пагадненні бакоў. У выпадку нязгоды пагражаюць праблемамі з міліцыяй».

Каментары12

  • Арсений
    04.01.2025
    А зачем вообще работать в этой вонючей помойке? Я б ни за какие деньги! Не настала ли пора всем работающим там швырнуть заявления на стол и пусть бы кгбшники добывали калий?
  • Ой
    04.01.2025
    Неудивительно. Оно так будет везде когда придет кто-то новый готовый выслужиться, а людям остается только бояться когда дойдет из очередь и так пока лукашенко не вынесут. Голами будут бояться
  • Інакенцій
    04.01.2025
    Працавалі, бо іх ўсё задавальняла. Хутчэй за ўсё, прадпрыемству трэба было скараціць колькасць супрацоўнікаў. І першымі пайшлі пад нож найменш лаяльныя.

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА4

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

Рыжанкоў: Беларусь адкрыта да дыялогу з Польшчай6

Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС11

Пяць частых памылак пры падачы на візу

У калоніі пад Віцебскам скончыў жыццё самагубствам грамадзянін Расіі3

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі3

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць