Улада

Набыў нерухомасці на мільён рублёў і гуляў у хакей з Віктарам Лукашэнкам. Расказваем пра новага намесніка міністра ўнутраных спраў

Былы начальнік рэспубліканскай ДАІ палкоўнік Дзмітрый Карзюк на днях атрымаў павышэнне: яго прызначылі намеснікам міністра ўнутраных спраў. Хутчэй за ўсё, ён пайшоў на месца Сяргея Хаменкі, які стаў міністрам юстыцыі. Між тым Дзмітрыя Карзюка можна было неаднаразова бачыць у адной кампаніі з сям'ёй Лукашэнкі на байкерскіх злётах. Карзюк нават гуляў у адной камандзе з Віктарам і Дзмітрыем Лукашэнкамі. І гэта не адзін цікавы факт пра яго. Расказваем, што яшчэ вядома.

Карзюк нарадзіўся ў Мінску 6 лістапада 1971 года. Так супала, што генеральскія пагоны ён атрымае ў якасці дарагога падарунка да 50-гадовага юбілея.

Службу ў міліцыі пачаў, калі яму было 23 гады. Стартаваў са старшага інспектара дарожна-патрульнай службы Мінгарвыканкама.

Затым дарос да камандзіра ўзвода, затым стаў намеснікам камандзіра роты. Потым камандзірам роты, а ў 1998-м узначаліў знакамітую «Стралу». А потым яго кар'ера моцна скокнула ўверх. 

Як кажуць крыніцы «Нашай Нівы», Віктар Лукашэнка праводзіў свой чэмпіянат «Начная хакейная ліга». Гульні гэтай аматарскай лігі адбываліся ў позні час, а назва ў скарачэнні паўтарала вядомую абрэвіятуру — «НХЛ». 

«Каманда, у якой гулялі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі, называлася «Рубеж», ёй кіраваў міліцэйскі начальнік Навумаў. Ён жа і падцягваў туды людзей са сваёй арганізацыі, якія хоць троху маглі б стаяць на лёдзе — агульны ўзровень быў вельмі нізкі, — расказваюць нашы крыніцы. — Так Карзюк нечакана для сябе ўвайшоў у колы Лукашэнкі.

Ён быў не балбатлівы — многіх выгналі з той каманды за тое, што яны рабілі здабыткам шырокай аўдыторыі размовы ў раздзявалцы, а вось Карзюк маўчаў». 

Праз нейкі час ён дадаткова стаў начальнікам рэвізійнай камісіі Прэзідэнцкага спартовага клуба, які сам узначальваў. 

У 2008-м Карзюк стаў начальнікам мінскай гарадской ДАІ, у 2016-м узначаліў рэспубліканскую ДАІ. 

Гэта адзін з нешматлікіх людзей, які мог з'явіцца ў кампаніі адразу трох Лукашэнкаў. У яго аказалася захапленне матацыкламі, як і ў Віктара Лукашэнкі.

«Недзе там жа, побач, круціўся сябра Карзюка — уласнік салона «Ямахі». Супадзенне ці не, але неўзабаве матацыклы суправаджэння «Стралы» з БМВ змяніліся на «Ямаху», — гавораць нашыя крыніцы. — Адметны той факт, што шматлікія скандалы ў ДАІ і крытыка інспекцыі з боку Аляксандра Лукашэнкі на кар'еру Карзюка ніяк не паўплывалі». 

Мае дом на 251 квадратаў і амаль такую ж па плошчы кватэру

Карзюк — нечакана багаты для звычайнага даішніка. Па нашых даных, агульная цана нерухомасці, якая запісаная толькі на яго, перавальвае за мільён беларускіх рублёў. 

Так, яму належыць дом на 251 квадратны метр з дзвюма тэрасамі, падвалам і лазняй у вёсцы Звенячы. Гэта катэджны пасёлак «для сваіх» за 20 кіламетраў ад Мінска.

З гэтым пасёлкам звязаная скандальная гісторыя. Справа ў тым, што зямля, на якой ён пабудаваны, была вынята з сельскагаспадарчага абароту ўказам старшыні сельвыканкама.

Калі пачалі разбірацца, аказалася, што старшыня ўжо выехаў з Беларусі, а на зямлі выраслі домікі «паважаных людзей» — так і пакінулі. 

Дом Карзюка ў Звенячы.

«Акрамя дома Карзюк разам з маці валодае 1/9 часткі аднакватэрнага жылога дома на 82,4 квадратнага метра. Яны спадкаемцы па завяшчанні, — адзначаюць нашы крыніцы. —

На вуліцы Кнорына, 17д Карзюку належыць кватэра на 58 квадратных метраў, У 2012 годзе ён набыў яе ў «Тапаса». 

Дом на Кнорына, 17д на заднім фоне. 

Але разынка нерухомасці Карзюка — двухпакаёўка на Ратамскай на 273,6 квадратных метраў. 

Гэта ў «Алімпік Парку» ад «Тапаса» ў зоне «Лебядзінага», элітным комплексе, складзеным з пяці- і сяміпавярховікаў, а таксама катэджаў на дзве сям'і. Насупраць Драздоў. Там жа, напрыклад, мае кватэру Наталля Эйсмант. 

«Купіў гэтую кватэру Карзюк на $100 тысяч танней за рынак: квадратны метр там прадавалі па 1600 долараў. Але Карзюк па невядомых прычынах купіў па $1050 за квадрат, — гавораць крыніцы. — Нават так гэта нямала — 286 тысяч долараў. Прырода зніжкі для начальніка ДАІ невядомая. Можа быць, гэта звязана з тым, што і ўласнік «Тапаса» Павел Белы, і Дзмітрый Карзюк — хакеісты-аматары?» 

«Карзюка вельмі доўга цягнулі ў генералы»

«Калі прыйшоў начальнікам у Мінскае ДАІ — гэта быў глыток свежага паветра. Не самадур, чалавек адкрыты і прафесійны ў рабочых пытаннях, але другі бок яго жыцця не дазваляў падначаленым яго паважаць», — так апісваюць Карзюка былыя падначаленыя. 

Галоўныя паказчыкі работы ў ДАІ — каб людзі не гінулі, каб быў нармальны трафік, каб алкаголікаў за стырном было меней. Гэтаму Карзюк даваў рады, гавораць нашы суразмоўцы. 

«Палкоўніка Карзюк атрымаў датэрмінова за «геройскі» ўчынак — адзін спрабаваў стрымліваць натоўп на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы ў снежні 2010-га, што трапіла на відэа і, далей, на стол да Лукашэнкі, — гавораць нашы суразмоўцы. — Праз сяброўства з Віктарам Лукашэнкам Карзюк стаў недатыкальным. Вядомыя гісторыі, калі ў 2009-м з работы звольнілі афіцэра ААЦ толькі за тое, што ён прапанаваў праверыць нейкую аператыўную інфармацыю, што кампраметавала Карзюка». 

Пачынаючы з 2020-га, супрацоўнікі ДАІ, падначаленыя Карзюка, праявілі сябе досыць жорсткімі. Пра метады іх работы з'явілася нямала зліваў ад аб'яднання хакераў. 

«Карзюка вельмі доўга цягнулі ў генералы: справа ў тым, што начальнік ДАІ — гэта не генеральская пасада. Згодны ён быў на што заўгодна, нават стаць начальнікам Дэпартамента аховы — але Караеў не пусціў, зацвердзіў Хаменку», — гавораць суразмоўцы «НН». 

Але так выйшла, што генерала Карзюк атрымае на былой пасадзе Хаменкі, які пайшоў у Мінюст — намесніка міністра, які курыруе кадры ў МУС. 

Каментары

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі2

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца50

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі2

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць