Музыка55

«Расіянін з беларускай душой» спявае пра любоў да Беларусі з Вікторыяй Алешка

Расійскі спявак Іван Дзятлаў запісаў разам з заслужанай артысткай Беларусі Вікторыяй Алешка песню «Неба Беларусі». Яны спадзяюцца выканаць «Неба Беларусі» ў «Дзень народнага адзінства» некалькі разоў на розных пляцоўках.

Фота з сацыяльных сетак Івана Дзятлава і Вікторыі Алешка. Калаж: «Наша Ніва»

Апошнія дні песню актыўна прэзентуюць падчас ранішніх перадач. Словы і музыку напісала маладая аўтарка Алена Шандабыла. Дарэчы, у сацыяльных сетках дзяўчыны пазначаная, што яна — «сонграйтар для Стаса Міхайлава, Мікалая Баскава, Жанет, І. Дзятлава ды інш.».

На розных эфірах Алешка дзякуе Богу за моладзь, якая, маўляў, так тонка і глыбока адчувае патрыятызм і вельмі любіць радзіму.

Фота з інстаграма аўтаркі слоў і музыкі песні «Неба Беларусі» Алены Шандабыла

Нескладана здагадацца, які меседж у песні «Неба Беларусі» — яна пабудаваная на аснове міфу аб мірным небе над Беларуссю, за якое прапагандысты ўсхваляюць Лукашэнку.

Скрыншот сторыз у інстаграме Івана Дзятлава

— На ідэалагічную тэму заўсёды вельмі складана спяваць, як у вас атрымліваецца захоўваць лёгкасць, і ў той жа час не страціць сэнс? — пацікавілася вядучая «Добрай раніцы, Беларусь!» у Вікторыі Алешка.

— Заўсёды лёгка нешта рабіць, калі шчыра і ад душы. Я ўпэўненая, што Ваня, нягледзячы на тое, што ён з Расіі…

— Я — расіянін з беларускай душой, — перабіў партнёрку Дзятлаў. — Ёсць у песні радок, які я пяю і ўсярэдзіне нешта адгукаецца. Гэта «У сэрцы ёкае мілы куточак».

Таксама ён расказаў, што даўно сочыць за творчасцю Вікторыі, а сёлета пазнаёміўся з ёй на «Славянскім базары», дзе яны абое былі ў складзе журы дзіцячага конкурсу. Іван прапанаваў заспяваць дуэтам. Цалкам магчыма, што Алешка як вопытная ўдзельніца канцэртаў «За Беларусь» хутка прыдумала, якую кампазіцыю будзе лёгка прадаць дзяржаве.

Іван Дзятлаў і Вікторыя Алешка. Скрыншот відэа тэлеканала «Беларусь 1»

Выглядае, што Іван Дзятлаў — адзін з тых артыстаў, хто зразумеў, што зараз найбольш просты шлях да поспеху ідзе праз патрыятызм. Не мае значэння, наколькі ты таленавіты: калі ты спяваеш патрыятычна, цябе буду запрашаць на ўсе праўладныя канцэрты. А гэта стабільнае паступленне ганарараў.

Нягледзячы на тое, што ў афіцыйнай біяграфіі спевака падкрэсліваецца, якіх поспехаў ён дасягнуў у Расіі (напрыклад, ён выступаў на сцэнах Крамлёўскага палаца і канцэртнай залы «Расія»), здаецца, у Беларусі яго кар’ера ўсё ж складаецца больш паспяхова.

У 2019 годзе Іван заняў трэцяе месца на «Славянскім базары». А ў 2023 перамог у другім сезоне музычнага праекту «Фактар.by». Спявак стаў нярэдкім госцем на беларускім тэлебачанні.

Скрыншот відэа «Нашай раніцы» на АНТ

— Я спадзяюся, што Іван застаецца ў нас надоўга, а не толькі на гэтае свята, — сказаў вядоўца «Нашай раніцы» на АНТ.

— «Так точно!» — па-вайсковаму адрэагаваў спявак.

Ён таксама дадаў, што гісторыя яго сям'і цесна звязана з Беларуссю. Дзед, паводле яго слоў, служыў у Брэсцкай крэпасці, бацька вучыўся ў Мінску ў Вайсковай акадэміі. Іван жартуе, што ўсіх мужчын у ягонай сям'і цягне да Беларусі.

Здаецца, попыт на «беларускую душу» расіяніна сапраўды ёсць. Дзятлаў і Алешка кажуць, што спадзяюцца выканаць «Неба Беларусі» некалькі разоў у Дзень народнага адзінства на розных пляцоўках.

Каментары5

  • даведка
    15.09.2023
    Эйсмонт с самого первого его выступления слил под него финал «Фактор BY», и это было слишком очевидно.
  • Адам Иосифович
    15.09.2023
    Кожны раз ржу як конь, когда на немецком будет говорить 95% населения Беларуси, то может и будут на нëм петь. Про ирландские баллады не слышали? Подавляющее большинство из них не на ирландском, в том числе и те про вражду с британцами. 
  • а
    16.09.2023
    беларусь они любят...
    грошы усатага намного болей

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі2

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца50

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі2

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць