Грамадства88

На дэпутацкія выбары пойдзе «Яська-гаспадар». Віртуальнага кандыдата паабяцаў Лябедзька

Навошта?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік Цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька заявіў на прэс-канферэнцыі, што ініцыятыва з віртуальным кандыдатам на дэпутацкіх выбарах цяпер прапрацоўваецца.

«Яська-гаспадар» стане часткай інфармацыйнай кампаніі апазіцыі.

Вылучаць «Яську-гаспадара» ў дэпутаты збіраецца супольнасць палітычных партый. Гэта супольнасць аб’ядноўвае восем апазіцыйных арганізацый: АГП, БХД, БНФ, БСДП «Народная Грамада», БСДП «Грамада», «Разам», «Зялёныя», Рух «За свабоду».

Паводле Лябедзькі, да стварэння віртуальнага кандыдата выявілі цікавасць арганізацыі ІТ-сектара і ўжо пішацца праграма. Сама ідэя зʼявілася падчас мазгавога штурму прадстаўнікоў палітычных партый і Каардынацыйнай рады.

Партыец запэўніў, што «Яська-гаспадар» будзе абсалютна не падобны да тых кандыдатаў, якіх зарэгіструе рэжым Лукашэнкі.

Яго задача — паказаць, што выбараў у Беларусі няма.

«Але разам з тым паказаць, якая альтэрнатыва ёсць у Беларусі, — дадаў Лябедзька. — Акцэнт будзе зроблены менавіта на праграму: еўрапейская інтэграцыя, Беларусь і Еўрапейскі Саюз, Беларусь у НАТА. Гэта тое, пра што не будзе гаварыць ніводзін кандыдат, якога зарэгіструюць».

Адзначалася, што была спроба актывіста АГП вылучыцца ў мясцовыя саветы, але яго не зарэгістравалі. Паводле прадстаўніка БХД Дзяніса Садоўскага, у кампаніі ўдзельнічаюць некалькі прыхільнікаў яго партыі.

На прэс-канфэрэнцыі было заяўлена, што апазіцыйныя партыі заклікалі людзей не ўдзельнічаць у выбарах, а калі будзе прымус, то галасаваць супраць усіх.

Паводле Анатоля Лябедзькі, 22-25 студзеня Рада Еўропы агучыць сваё стаўленне да выбараў, якія ладзіць рэжым Лукашэнкі. Раней такія кампаніі прызнаваліся нелегітымнымі па сканчэнні выбараў, цяпер жа яны могуць быць прызнаныя такімі да іх завяршэння.

На кожную сесію Рады Еўропы цяпер запрашаюць трох прадстаўнікоў ад партыйнай супольнасці. На міжнародных форумах ім удаецца прасоўваць беларускі парадак дня. Уздымаюцца пытанні пра лёс палітвязняў. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

У дэпутаты ад лукашэнкаўцаў ідзе беларускамоўны пісьменнік. Што пра яго вядома?

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

Каментары8

  • Віртуальная краіна
    08.01.2024
    Тое, што мы даўно заслужылі: віртуальны дарадца па стварэнні віртуальнай канстытуцыі Офіса віртуальнай прэзідэнткі прапанаваў віртуальнага кандыдата ад кааліцыі віртуальных арганізацый на віртуальных выбарах.
  • Dendraryj
    08.01.2024
    Мазахізм - рэч сур’ёзная і гаворыць пра дыягназ.
    Можа памыляюся, магчыма ўся справа ў жаданні атрымаць грант за выгляд змагання. Або Рэймон сапраўды існуе.
    Адным словам пытанні ёсць, а жадання ні тым ні іншым патураць няма.
  • Джек Блэк
    08.01.2024
    Имитаторы за работой.

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць