Эканоміка

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

Devby.io паглядзеў, як выглядае ІТ-сектар на фоне астатніх галін па выніках мінулага года.

Заробак — 1 месца

Па ўзроўні заробкаў ІТ-сектар ужо каторы год недасягальны для астатніх сектараў эканомікі. Сярэдні заробак у ІТ (да выплаты падаткаў) стаў рэкордным за апошнія 5+ гадоў (хутчэй за ўсё, гэта гістарычны рэкорд) і склаў 9494,6 рубля. Сысці ў яшчэ большы адрыў галіне дапамаглі, верагодна, гадавыя бонусы і рост курса даляра. 

У найбліжэйшага пераследніка — «дзейнасць пасажырскага паветранага транспарту» — сярэдні заробак быў ніжэйшы на 20%, чым у айцішнікаў. Калі параўноўваць з астатнімі відамі дзейнасці, якія трапілі ў топ-10, то заробак у ІТ вышэйшы ў 1,5-2,5 разы. 

Топ-10 відаў дзейнасці па ўзроўні сярэдняй зарплаты ў снежні 2024 (брута / рублёў)

Уплыў на рост ВУП — 6-е месца 

Беларуская эканоміка вырасла за мінулы год на 4%. Але карысць ад ІТ выявілася мінімальнай на фоне астатніх галін.

Толькі ўлетку мінулага года ІТ-галіна перастала тармазіць эканоміку ўпершыню за два гады. А па выніках усяго 2024 года станоўчы ўнёсак ІКТ-сектара ў тэмп росту ВУП выявіўся крыху вышэйшым за нуль. Гэта апошняе месца сярод асноўных відаў дзейнасці.

Уплыў асноўных відаў эканамічнай дзейнасці на фарміраванне тэмпу ВУП у 2024 годзе (у працэнтах)

Доля сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у ВУП расла на працягу першай паловы 2024 года. Калі па выніках студзеня доля была 3,8%, то пры канцы ліпеня яна вырасла да 4,9%. Па выніках года ІКТ не ўдалося палепшыць гэты паказчык. Як вынік — 6 месца сярод асноўных відаў дзейнасці.

Выручка — 12-е месца

ІКТ-сектар па выніках мінулага года застаўся па-за межамі топа-10 па росце выручкі сярод асноўных відаў дзейнасці. Што праўда, у другім паўгоддзі сектару ўдалося крыху выправіць становішча — перамясціцца з 13 на 12 месца.

Акрамя таго, у гэты перыяд крыху паскорыўся рост выручкі. Калі па выніках шасці месяцаў выручка ў ІКТ вырасла на 8,8%, то па выніках студзеня-лістапада — на 10,3%.

Валавы ўнутраны прадукт і валавая дабаўленая вартасць

Рэнтабельнасць — 4-е месца 

Па выніках студзеня-лістапада рэнтабельнасць продажаў у ІТ і сувязі склала 18,4%. Гэта 4-е месца сярод самых эфектыўных відаў дзейнасці.

Каментары

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ4

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ6

Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?1

«Не маглі ўзяць з сабой». Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве13

«Сярод саюзнікаў Расіі Лукашэнка нават не на трэцім месцы ў спісе. Дзесьці ў раёне пятага»2

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт7

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы1

Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць