Грамадства11

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара

Аляксандр Кулік прыехаў у Брэсткі лясгас з інспекцыяй і ўчыніў кіраўніцтву вымову ў стылі Лукашэнкі. Былым кіраўнікам, здаецца, давядзецца забыцца пра пенсію.

Аляксандр Кулік. Фота: Мінлясгас

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік наведаў з візітам Брэсцкі лясгас. Перад сустрэчай з работнікамі ён змяніў маршрут і зазірнуў у вытворчыя памяшканні.

Там Кулік выявіў адкрыты беспарадак, піша прэс-служба міністэрства.

«Гэта проста кашмар! Я даўно такога беспарадку не бачыў. Чакалі міністра, генеральнага дырэктара ГПЛГА (Дзяржаўнага вытворчага лясагаспадарчага аб'яднання — прым.) — паўсюль павуцінне, смецце, бруд!» — эмацыйна выказаўся Кулік.

Фота: Мінлясгас

Міністр нагадаў, што калісьці Брэсцкі лясгас быў на добрым рахунку, але цяпер усё чамусьці змянілася.

«Па лясной гаспадарцы нічога не скажу, у цэлым, паказнікі добрыя, працуеце нядрэнна. Але эканоміка і вытворчасць — нікуды не годзіцца! Брэсцкі лясгас — адзіная з устаноў Брэсцкага ГПЛГА, дзе не выканалі гадавы план па выручцы ў мінулым годзе.

Лясны фонд, тэхніка, людзі — усё засталося, як і было. А планавыя паказыталі па нарыхтоўках выкананы на 86%, па экспарце лесапрадукцыі — на 93%», — канстатаваў міністр.

Для навядзення парадку Кулік прапанаваў незвычайнае рашэнне: адклікаць з пенсіі былых кіраўнікоў лясгаса і ГПЛГА.

«Трэба адклікаць з пенсіі або Тыцыка Аляксандра Маісеевіча, або Стэльмаха Васіля Сцяпанавіча — былога генеральнага дырэктара ГПЛГА або былога дырэктара Брэсцкага лясгаса! Каб яны дапамаглі маладым дырэктарам наладзіць працэсы», — прапанаваў міністр.

Брэсцкі лясгас узначальвае ў мінулым вопытны і заслужаны ляснічы Ігар Мацюшык. Але Кулік лічыць, што новы дырэктар не можа арганізаваць камандную працу.

Каб выканаць усе свае фінансавыя абавязацельствы, штомесячная выручка Брэсцкага лясгаса павінна складаць не менш за 1 млн. 350 тыс. рублёў. Але пакуль гэтая планка не дасягнута.

Кулік раскрытыкаваў галоўнага ідэолага прадпрыемства за тое, што той не можа навесці парадак і забяспечыць нармальныя ўмовы працы для работнікаў. І паабяцаў кадравыя рашэнні, што павінны змяніць сітуацыю.

Каментары1

  • даведка
    31.01.2025
    В районах уже стал обычным явлением отзыв с пенсии глубоких пенсионеров, чтобы они на позиции заместителя натаскали нового директора, потому что во всех отраслях полные кранты... Специалистов нигде нет, одни начальники, да и те уже ничего не умеют со своим высшим инженерным образованием. Доходит до смешного, что на районную доску почёта заносят предприятие, а в качестве его руководителя, при котором достигнуты успехи, указывают не директора, а такого зама, который к своим семидесяти годам рад был уйти с поста директора.

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ4

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ6

Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?1

«Не маглі ўзяць з сабой». Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве13

«Сярод саюзнікаў Расіі Лукашэнка нават не на трэцім месцы ў спісе. Дзесьці ў раёне пятага»2

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт7

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы1

Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць