РУП «Белтэлекам» папярэдзіла, што да раніцы 3 лютага будзе немагчымы прыём плацяжоў ад жыхароў Мінска за некаторыя паслугі.
«З 23.45 31 студзеня да 09.00 3 лютага ў сувязі з правядзеннем работ у разліковай сістэме для абанентаў — фізічных асоб горада Мінска будзе адсутнічаць прыём плацяжоў за тэлефон з крэдытным спосабам аплаты, закрыты тэлефон, паслугі хостынгу — у АРІП, на сайце РУП «Белтэлекам» і ў праграме «Мой Белтэлекам», — гаворыцца ў паведамленні.
«У гэты перыяд таксама магчымая кароткачасовая адсутнасць інфармацыі пра запазычанасць за паслугі пры званках на нумары 164, 123, а таксама даведкі пра аказаныя паслугі на сайце РУП «Белтэлекам», — дадалі ў арганізацыі.
Каментары