Свет1515

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што вайна ва Украіне павінна завяршыцца перамовамі, і абодва бакі павінны пайсці на саступкі. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю амерыканскай журналістцы Мегін Келі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Jacquelyn Martin / AP

«Няправільна, што мы нейкім чынам прывялі да таго, што дазволілі людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі, адкінуць усё да таго стану, які быў у 2012 або 2014 годзе, калі Расія захапіла Крым», — сказаў ён.

«Абодва бакі плацяць страшную цану ў гэтай вайне, абодва бакі разумеюць, што яны не дасягнуць сваіх максімалістычных мэтаў», — заявіў Рубіа.

Паводле яго слоў, «трэба правесці значную працу», «і толькі з ЗША пад кіраўніцтвам прэзідэнта Трампа гэта можа быць магчыма».

«Гэта не будзе проста і патрабуе пэўнага часу, але я ведаю, што ён рашуча настроены дасягнуць гэтага», — дадаў дзяржаўны сакратар.

Дональд Трамп падчас перадвыбарчай кампаніі сцвярджаў, што здольны хутка пакласці канец вайне ва Украіне, але пасля ўступлення ў пасаду пакуль не прыняў ніякіх крокаў, акрамя новых заяў.

Каментары15

  • Лол
    31.01.2025
    Калі б Байдэн рэзка не спыніў дапамогу ўкраінцам падчас Херсонскай кампаніі, то дайшлі бы і да Марыупаля. А зараз оркі пабудавалі фартыфікацыі, нарылі, замінавалі, - фіг дойдзеш. Усяму свой час. Быў час на перамогу і вяртанне ўсіх земляў, дзякуючы Байдэну, час быў страчаны.
  • Американцы верят только в бабло
    31.01.2025
    Примерно тоже самое американцы говорили евреям в 50-60 годах, что молодое еврейское государство с населением менее 1 млн не выживет и не одержит победу среди арабских стран численностью в 40 миллионов. Вот цитата тогдашнего министра обороны США: «миллионы арабов одержат вверх над тысячами евреев. Нефть - вот та сторона, на которой мы должны находится».
  • М
    31.01.2025
    Захад не захацеў паразы Расеі. Нават коштам Украіны. Чачэнія змагла перамагчы Расею, Ўкраіна дык і пагатоў.

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ4

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ6

Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?1

«Не маглі ўзяць з сабой». Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве13

«Сярод саюзнікаў Расіі Лукашэнка нават не на трэцім месцы ў спісе. Дзесьці ў раёне пятага»2

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт7

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы1

Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць