Свет1818

Гітанас Наўседа зноў выступіў за аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў за ўвядзенне аднолькавых абмежаванняў для грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з праўленнем Сейма Літвы, паведамляе LRT.

Гітанас Наўседа. Фота: AP Photo / Omar Havana

Наўседа нагадаў, што з самага пачатку быў за ўраўнаванне абмежаванняў для беларусаў і расейцаў.

«Я з самага пачатку казаў, што спроба аддзяліць два рэжымы — Беларусь і Расію — адзін ад аднаго можа прывесці да непрыемнасцяў. Сёння мы бачым, што гэта так», — адзначыў ён.

Наўседа заклікаў рэагаваць на выпадкі, калі беларусы не праяўляюць лаяльнасць да Літвы.

«У нас ёсць розныя прыклады, калі беларускія грамадзяне, якія пасяліліся тут, на жаль, не праяўляюць вялікай лаяльнасці да Літоўскай Рэспублікі, на гэта неабходна рэагаваць», — адзначыў прэзідэнт Літвы.

Вясной 2023 года літоўскі Сейм адмовіўся ўводзіць аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў. Наўседа тады наклаў вета на закон, аднак парламент яго пераадолеў.

Каментары18

  • Ясненька
    04.03.2024
    Камуніст ёсць камуніст.
  • Літвін
    04.03.2024
    Яму хіба няма чаго рабіць
  • abc
    04.03.2024
    Ды і большасць панаехалых з РБ - гэта спрэс zрусіфікаваныя, цягнуць гэтую расейшчыну нават у Літву, дзецей сваіх цягнуць у рускія школы пры руzzкіх пасольствах. Таму для палякаў і літоўцаў такія ўспрымаюцца як і расейцы. Вось як такіх адрозніць ад расейцаў?. Цяпер наконт Наўседы, раю яму таксама звярнуць увагу на літоўскія ды польскія кампаніі-праслойкі, што ў абыход санкцый пастаўляюць у РФ (праз РБ) санкцыйныя тавары, якія потым выкарыстоўваюцца рускімі для ваенныў мэтаў. Таму калі Наўседа сказаў “а”, то трэба казаць і “b”.

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць