Грамадства1212

Самы загадкавы візіт. Лукашэнка не праясніў, пра што дамаўляўся з Пуціным на Валааме

Такой закрытай сустрэчы паміж Пуціным і Лукашэнкам яшчэ не было: трохдзённыя перамовы на востраве Валаам прайшлі амаль у поўным інфармацыйным вакууме, адзначаюць эксперты. Прапагандысты паабяцалі падрабязнасці ад Лукашэнкі. Сёння ён правёў адмысловую нараду па міжнародных пытаннях, дзе, як анансавала яго прэс-служба, і павінен быў распавесці пра вынікі перагавораў з Пуціным.

Лукашэнка з Пуціным на Валааме, 26 ліпеня 2024 года. Фота: прэсавая служба прэзідэнта Расіі

Але Лукашэнка абышоўся старанна падабранымі агульнымі словамі. Ён распавёў, што з Уладзімірам Пуціным знайшоў паразуменне «па ўсіх пытаннях». «Непрымання абсалютна няма», — сказаў ён. 

Лукашэнка дадаў, што «ўсе пытанні павінны быць вырашаныя да пачатку чацвёртага квартала», не раскрываючы гэтыя пытанні.

@nashaniva Прэс-служба Лукашэнкі апублікавала свой варыянт ягонага фота з Пуціным #Лукашенко #лукашенкоприколы #беларусь #белорусы #александрлукашенко #минск #беларусьновости ♬ Cleaning - Owen Wang

«З прэзідэнтам Расіі мы дамовіліся, што да гэтага моманту павінны быць закрыты ўсе праблемныя пытанні — і па лініі саўбезаў (аб гарантыях бяспекі), і па тэмах урада, — сказаў без удакладненняў Лукашэнка. 

Але ён адзначыў, што ў парадку дня перамоў цэнтральнае месца займалі пытанні бяспекі.

«Яны закрыты характар ​​мелі. Усе сілавыя структуры і міністры падключаныя, Міністэрства замежных спраў — па пэўных пытаннях. Вось сутнасць гэтых перамоваў. Я яшчэ раз падкрэсліваю: паразуменне знойдзена па ўсіх пытаннях, непрымання ніякага няма», — сказаў ён. 

Адзінае, што прагучала больш канкрэтна, гэта тое, што Лукашэнка абмяркоўваў на сустрэчы з Пуціным новую формулу цэнаўтварэння на нафту, утылізацыйны збор і перадаплату за нафту. 

Наконт перадаплаты Пуцін, са слоў Лукашэнкі, нават абурыўся.

«Гэтага быць не можа! Якая перадаплата? Усё жыццё працавалі без перадаплаты — зможам і далей працаваць», — перадаў Лукашэнка словы Пуціна.

Каментары12

  • Жвір
    29.07.2024
    Гэта, як і з "дарожнымі мапамі" некалі. Уласна, то быў працяг. Калі коратка: узгаднялі дзеяньні па скасаваньні беларускай незалежнасьці ды адаптацыі ў губернскае жыцьцё. Усё гэта плянуецца зьдзейсьніць у час перавыбараў...
  • Васіль
    29.07.2024
    Што ж гэта за пытаньні, якія павінны быць вырашаныя да прыхода Трампа? Цікава
  • Gorliwy Litwin
    29.07.2024
    Выконваючы Свяшчэнную Волю шчырых этнавясковых маці...

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк4

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк4

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць