Грамадства1313

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

У сваім тэлеграм-канале ГУБАЗіК паведаміў, што патэлефанавалі спеваку Максу Каржу і выклікалі яго на гутарку. Нагодай для гэтага стаў нібыта «шэраг скаргаў».

Макс Корж. Фота: Wikimedia Commons

Сілавікі незадаволены тым, што на яго канцэртах некаторыя людзі ўздымаюць бчб-сцягі, а самога Каржа вінавацяць у падтрымцы Украіны ў вайне.

Цяпер спявак, як сцвярджаецца, за мяжой, ён не затрыманы. Апошнія канцэрты артыста былі ў іншых краінах.

@nashaniva ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу #корж #макскоржконцерт #корж #тренд #рек #реки #реп #песня #житьвкайф #трендытиктока #концерт ♬ Жить в кайф - Макс Корж

Макс Корж — адзін з самых вядомых беларускіх спевакоў. Апошнія гады ён не выступаў у Беларусі, бо яго ўнеслі ў чорны спіс. Праз сваю антываенную пазіцыю артыст не можа даваць канцэрты і ў Расіі, дзе ў яго вялізная аўдыторыя.

У 2022 годзе пасля пачатку вайны ён выпусціў песню «Свой дом». Там ёсць наступныя радкі: «Тот прав, кто защищает свой дом». У другія ўгодкі вайны прэзентаваў песню «Халодная раніца».

У ліпені 2024 на канцэрце ў Таліне ён заклікаў спыніць вайну. «Можна жыць у кайф, але пакуль мы не спынім вайну, паўнавартасна жыць у кайф у нас не атрымаецца. Спыніце вайну. Ніхто, акрамя нас, яе не спыніць», — заявіў са сцэны артыст.

Каментары13

  • Castle Doctrine
    15.10.2024
    Цікава мне, любы чытач, калі даць яму ключы ад нацыянальнае палаткі, дэкрыміналізуе любыя, аж да ліквідацыі, дзеяньні датычна праніклага на тэрыторыю тваёй ўласнасьці бяз запрашэньня?
    Ці лічыць любы чытач, што сапраўды "тот прав, кто защищает свой дом"?
    І канешне тэрыторыя калгасу урср, бсср ці рсфср ніякая не свая зямля прыгонных калгасьнікаў.
    Свая гэта прыватнаўласная, тая дзе дактрына фартэцыі, дзе секчы дрэвы хоць тысячы гадоў можа гаспадар, дзе ніякі камуна ўрбніст ня цягне мацкі забараніць перафарбаваць дом, бо камунаўбраністы прагаласавалі яго не гаспадаровым, а гістарычнай каштоўнасьцю, дзе ўласьнік ставіцьме, паводле ўласнае волі помнікі бафамэту, сталіну, бандэру, гітлеру, матцы тарэсе ці танталу і так далей.
  • Васіль
    15.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    15.10.2024
    На тры лiтары пуцiнскiх г..наў. Месца гэтага губазiка ўвогуле дзесьцi пад там луганскам у канаве

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк4

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк4

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць