Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Вядомая беларуская біятланістка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава ў інтэрв'ю «МатчТВ» распавяла пра сваё стаўленне да сітуацыі ў Беларусі.
— Пытанне не пра палітыку, а пра асабістае. Наколькі моцна трывожыць вас усё, што звязана з вядомымі падзеямі ў Беларусі і якая рэакцыя на гэтыя падзеі?
— На сэрцы неспакойна, перажываю як любы нармальны чалавек. Хочацца, каб краіна квітнела і развівалася, жыла мірным жыццём. Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы. Веру, што Беларусь гэта пераадолее і ўсё ў маёй краіны і майго народа складзецца добра.
— Кранаюць крытычныя воклічы: «Домрачава не выказала свайго стаўлення»?
— Калі арыентавацца на воклічы і каментарыі ў сеціве, не ведаю, як увогуле жыць на свеце. Не лічу арыенцірам чужое меркаванне, стараюся кіравацца ўласнымі думкамі і адчуваннямі. Крытыкуюць? Ва ўсіх ёсць права. Як і на выбар стаўлення да крытыкі.
Домрачава дадала, што ў Беларусі была ў канцы кастрычніка, калі ў няні скончылася кітайская віза.
Каментары