Свет

Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню

Уладзімір Зяленскі публічна пракаментаваў прапанову прэмʼера Венгрыі Віктара Орбана падчас яго візіту ва Украіну. Па словах Зяленскага, нельга проста казаць аб спыненні агню, патрэбен план. Аб гэтым ён сказаў у інтэрвʼю Bloomberg TV, піша «Еўрапейская праўда».

Віктар Орбан з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

«Мы ў прынцыпе не можам давяраць Пуціну, таму што для нас ён забойца і агрэсар. Важна, што Венгрыя прызнае, што Расія — агрэсар, што прызнае тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны», — сказаў ён. 

Зяленскі нагадаў, што Украіна правяла «сотні сустрэч» яшчэ з часоў Мінскіх пагадненняў з дамоўленасцямі аб перамірʼі, і Расія ўсё гэта зрывала. 

«Таму толькі калі гэта будзе на зразумелай міжнароднай пляцоўцы ў прысутнасці краін, лідараў, якім давяраюць. У іх розныя меркаванні аб этапах заканчэння гэтай вайны, але мы ўсе павінны быць на адным баку, мы павінны давяраць адзін аднаму», — растлумачыў Зяленскі. 

Паводле яго слоў, трэба разуменне, што Расія не будзе выкарыстоўваць спыненне агню для назапашвання тэхнікі на акупіраванай тэрыторыі Украіны, калі Украіна, будучы звязанай умовамі перамірʼя, не будзе спыняць яе сваімі ўдарамі. 

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прызнаў, што Зяленскі ў размове адпрэчыў прапанаванае ім «перамірʼе» Украіны з Расіяй з замарожваннем бягучай лініі фронту. 

Орбан падчас візіту ў Кіеў заявіў, што прасоўваў ідэю неадкладнага перамірʼя, якая ёсць ва ўсіх прарасейскіх мірных планах, але не стаў настойваць на ёй. 

Паводле слоў Орбана, прэзідэнт Украіны заявіў, што сумняваецца ў логіцы плана Орбана і не падтрымлівае яго, паколькі ва Украіны дрэнны вопыт спроб перамірʼя з Расіяй. Падобныя перамірʼі «не былі добрымі для Украіны», пераказаў ягоныя словы Орбан. 

Таксама стала вядома, што пасля завяршэння сустрэчы лідараў у Кіеве кіраўнік МЗС Венгрыі патэлефанаваў расійскаму кіраўніку МЗС Сяргею Лаўрову.

Каментары

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс6

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс6

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць