Вайна1212

Кампалка Каліноўскага сустрэўся з Ахмедам Закаевам

У сустрэчы таксама ўзяў удзел прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Вадзім Кабанчук.

The commander of the Kalinovsky Regiment, Paval "Uncle" Shurmey, met with the Prime Minister of the Chechen Republic, Ichkeria Akhmed Zakaev Командир полка Калиновского Павел «Дядя» Шурмей встретился с Премьер-министром Чеченской Республики Ичкерии Ахмедом Закаевым Камандзір Палка Каліноўскага Павал «Дзядзька» Шурмей сустрэўся з прэм'ер-міністрам Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Ахмедам Закаевам
Камандзір Палка Каліноўскага Павал «Дзядзька» Шурмей і прэм'ер-міністр Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Ахмед Закаеў. Скрын відэа: KalinouskiPolk / Telegram

Сустрэча камандзіра Палка Каліноўскага Паўла «Дзядзькі» Шурмея і прэм'ер-міністра Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Ахмед Закаеў адбылася 12 верасня. Яна была арганізавана беларускай валанцёркай Галінай Мацюшэнка і грамадскай арганізацыяй «Місія Ігара Вітэнкі».

Ахмед Закаеў — чачэнскі палітычны дзеяч, удзельнік дзвюх войнаў за незалежнасць Чачэніі. З 2003 года пражывае ў Вялікабрытаніі, дзе атрымаў палітычны прытулак. У 2007 годзе Закаеў быў абраны на пасаду прэм'ер-міністра ўрада Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ў выгнанні. Ахмед Закаеў актыўна прадстаўляе інтарэсы Ічкерыі на міжнароднай арэне.

Чачэнскія добраахвотнікі ваююць на баку Украіны ў складзе батальёнаў імя «Джахара Дудаева» і «Шэйха Мансура».

«Беларусы, даказваючы свету [свае мірныя намеры], выступілі з мірнай ініцыятывай і хацелі змяніць свой існуючы лад. Але ім гэтага не далі зрабіць. І сёння яны былі вымушаныя ўзяць зброю ў рукі і тут, на палях украінскага фронту, адстойваць сваю незалежнасць, сваю свабоду.

Я ўпэўнены, што супольнымі намаганнямі мы даб'ёмся і свабоды і незалежнасці не толькі для нашых народаў — украінцаў, беларусаў, чачэнцаў, але і для саміх рускіх, якія пакуль не разумеюць, што іх свабода ў першую чаргу залежыць ад таго, наколькі будзем свабодныя мы — іншыя народы», — адзначыў Ахмед Закаеў на сустрэчы.

За некалькі дзён да сустрэчы Палку Каліноўскага быў перададзены пікап, які набыла дыяспара беларусаў Бельгіі і «Місія Ігара Вітэнка».

Каментары12

  • Дзякуй за аператыўнае асвятленне падзей
    24.09.2024
    Дзякуй за свежую навіну, якую мы ўжо даўно пабачылі два тыдні назад на I NEWS.
  • Влад
    24.09.2024
    Кринжатина. Закаев свою родину защищал. А этот воюет в чужой стране за чужие интересы!
  • Скарочана
    24.09.2024
    Бомж, Камандзір Палка Каліноўскага.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць