Грамадства66

Белпол і Байпол заключалі джэнтльменскае пагадненне пры ўдзеле Офіса Ціханоўскай

У новым выпуску ютуб-канала «Жыццё-маліна» былы следчы Андрэй Астаповіч, які працуе ў «Белполе», расказаў пра пагадненне, заключанае з «Байполам». А таксама пра абставіны, якія да яго прывялі.

Андрэй Астаповіч Андрей Астапович Andrey Astapovich
Андрэй Астаповіч. Скрын відэа malina_by / YouTube

Падчас размовы Андрэй Астаповіч пацвердзіў чуткі аб існаванні джэнтльменскага пагаднення паміж «Белполам» і «Байполам», каб не паліваць брудам адно аднаго і спакойна працаваць.

«Была такая дамоўленасць. Але гэта адбывалася без мяне. На момант размовы я яшчэ не вярнуўся (ў Варшаву — «НН»), але каманда, якая разам са мною працуе, пагадзілася. І наколькі я бачу, прытрымліваюцца».

Астаповіч патлумачыў, што прычынай стаў выхад відэа Аляксандра Азарава са зваротам да грамадскасці наконт праходжання паліграфа палітычнымі і грамадскімі лідарамі апазіцыі.

«Яшчэ да гэтага яны звярнуліся да Офіса Ціханоўскай, сказалі: будзе бяда, у калектыве наспявае [канфлікт], хутка будзе выбух». Яны (Офіс — «НН») сказалі, што будуць разбірацца. У той жа дзень ці праз дзень Азараву сказалі: «Маўчы. Пакуль не выходзь. Ніякіх відэа. Мы прыедзем, разбяромся».

Па словах Астаповіча, канфлікт усё ж разгарэўся, абодвум бакам давялося займацца тэрміновай медыяцыяй. «Прыйшоў той бок, гэты. Нешта паміж сабою вырашалі, размаўлялі, давалі абяцанні», — падсумаваў ён.

Чытайце яшчэ:

Азараў пытае меркаванне грамадскасці: Ці трэба ўсіх палітычных і грамадскіх лідараў апазіцыі праганяць праз паліграф?

У ByPol з'явілася магчымасць праверкі беларусаў на паліграфе. Хто з палітыкаў яго прайшоў?

BELPOL даў справаздачу, што яго каманда паспяхова прайшла паліграф

Каментары6

  • Какой детский сад! Жесть
    30.03.2024
    Ребята, а не пошли бы все вон? Развели настоящий детсад, подставили кучу людей.
  • Троль
    30.03.2024
    Але гэта недакладна)
  • Жэка
    31.03.2024
    Какой детский сад! Жесть, падтрымліваю! Пайшлі на йух, "джэнтльмены"! Я хачу справядлівасьці, а тут зноў нейкі дагаварняк. Раней падтрымліваў Белпол, цяпер бачу, што гэта адно і тое ж.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць