Спорт

Вызначылі найлепшага футбаліста Беларусі 2024 года

Ім стаў малады брамнік мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў.

Фёдар Лапавухаў. Фота: «Прэсбол»

Фёдар Лапавухаў у мінулым сезоне ўсталяваў рэкорд чэмпіянату Беларусі: ён захаваў свае вароты «сухімі» ў 19 з 30 матчаў вышэйшай лігі. Таксама 21-гадовы брамнік вызначыўся важнымі сэйвамі ў еўракубках і матчах за зборную Беларусі. З «Дынама» Фёдар стаў чэмпіёнам краіны.

Лапавухаў сабраў цэлую калекцыю ўзнагарод па выніках сезона: ён атрымаў прызы лепшаму гульцу і брамніку чэмпіянату Беларусі, а таксама лепшаму маладому гульцу вышэйшай лігі. Аўтарытэтны партал transfermarkt ацэньвае брамніка ў 1 мільён еўра. 

Фёдар усяго пяты брамнік, якому ўдалося стаць футбалістам года ў Беларусі. Да яго гэтую ўзнагароду атрымлівалі Юрый Курбыка, Генадзь Туміловіч, Юрый Жаўноў і Аляксандр Гутар.

Лепшы футбаліст Беларусі вызначаецца апытаннем сярод журналістаў, трэнераў і іншых футбольных спецыялістаў.

Каментары

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Беларусы выкупілі Радзівілаўскую карту ВКЛ16

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць