Свет

Пуцін напісаў артыкул пра расійска-ўкраінскае адзінства. Што гэта значыць для Беларусі?

На афіцыйным сайце Крамля з’явілася публікацыя «Аб гістарычным адзінстве рускіх і ўкраінцаў». Аўтар артыкула — прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Цікава, што матэрыял прадубляваны і па-ўкраінску.

Галоўная думка заключаецца ў тым, што рускія і ўкраінцы — гэта адзін народ. Дзеля гэтага прыводзіцца мноства, часам дастаткова сумніўных гістарычных фактаў. «Сапраўдная суверэннасць Украіны магчымая толькі ў партнёрстве з Расіяй», — адзначае Уладзімір Пуцін.

Што ў гэтай публікацыі было сказана пра Беларусь і беларусаў? Найперш, што беларусы таксама з’яўляюцца спадчыннікамі Старажытнай Русі. Пуцін адзначае, паўднёвыя і заходнія землі Русі ў далейшым увайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а сыны князя Альгерда дапамагалі Дзмітрыю Данскому ў Кулікоўскай бітве. Нават узгадваецца, што Ягайла быў сынам цвярской княгіні. 

Тым не менш, Пуцін не бачыць розніцы між мовамі, на якіх размаўлялі ў Маскве, Полацку і Кіеве. Таксама ён кажа, што ўсе рускія, украінцы і беларусы былі праваслаўнымі. Але пасля Брэсцкай уніі пачалася «паланізацыя і апалячванне».

«Менавіта савецкая нацыянальная палітыка — замест вялікай рускай нацыі, трыадзінага народа, які складаўся з вялікаросаў, малоросаў і беларусаў, — замацавала на дзяржаўным узроўні палажэнне аб трох асобных славянскіх народах: рускай, украінскай і беларускай», — са скрухай піша Пуцін.

«Наша Ніва» папрасіла гісторык Аляксандра Пашкевіча выказацца, ці аб’ектыўны артыкул прэзідэнта Расіі з гістарычнага погляду? 

«З гістарычнага гледзішча — гэта чыста маніпулятыўны прадукт, у якім адлюстравана вельмі спрошчанае, крайне прымітыўнае ўяўленне пра гістарычныя працэсы. Нарыс усёй тысячагадовай гісторыі пададзены так, нібыта ўвесь гэты час на тэрыторыі цяперашніх Расіі, Украіны і Беларусі жылі людзі з адным і тым жа светапоглядам, і ўсе словы ды тэрміны ўвесь час азначалі адно і тое ж. Між тым існуюць дзясяткі, калі не сотні, публікацый на розных мовах, аўтары якіх акурат засяроджваюцца на высвятленні таго, што ў розныя гістарычныя эпохі разумелася пад словам «рускі», як у ходзе гістарычнага развіцця ягоны сэнс мяняўся і трансфармаваўся, як фармаваліся розныя ідэнтычнасці. Зразумела, што аўтар гэтага артыкула праблему глыбока не вывучаў, ды і мэты такой не ставіў. Задача гэтага артыкула — не навуковая, а чыста ідэалагічная. Пра гэта дадаткова вельмі выразна сведчыць і тое, якім прозвішчам ён падпісаны. Відавочна, што пісаў яго не сам Пуцін, а хтосьці адмыслова па заданні Крамля. І выканаўцу была пастаўлена канкрэтная задача, што ён мусіць гэтым творам даносіць», — тлумачыць гісторык.

Якія высновы з публікацыі Пуціна могуць зрабіць беларусы? Пашкевіч лічыць, што для Беларусі гэты артыкул важны тым, што выразна і недвухсэнсоўна акрэслівае — самастойным народам Пуцін нас, як і ўкраінцаў, не лічыць, а таму ягоная палітыка ў дачыненні да Беларусі будзе адпаведная гэтаму бачанню.

«Паколькі асобная ад Расіі Беларусь, як і Украіна, паводле яго, фактычна — гістарычнае непаразуменне, то няма нават гаворкі пра тое, каб наша краіна магла выйсці з расійскай сферы ўплыву. Пакуль у Крамлі Пуцін, ён будзе поўны рашучасці гэтага не дапусціць», — лічыць Аляксандр Пашкевіч.

Каментары

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць