Жыхар Жлобіна зрабіў незвычайныя закаткі на зіму. Цяпер у яго крымінальная справа
Сілавікі знайшлі ў мужчыны слоікі з сухой зялёнай масай з прыемным пахам.
Жыхар Жлобіна нарыхтаваў на зіму незвычайныя закаткі. Сілавікі знайшлі ў яго дома і ў хляве слоікі, папяровыя скруткі і каробкі з сухой травой з прыемным пахам.
Экспертыза паказала, што ў банках мужчына захоўваў сухую марыхуану. Сыравіну ён збіраў не толькі ў родным раёне, але і ў іншых рэгіёнах Беларусі.
Усяго ў жыхара Жлобіна забралі больш за кілаграм травы. На яго завялі крымінальную справу.
Каментары