Культура11

«Калядны харал» Дзікенса цяпер можна слухаць па-беларуску

Напярэдадні Раства з'явілася аўдыяверсія беларускамоўнага «Каляднага харала» Чарлза Дзікенса, паведамляе «Кніжны воз». У аўдыя аповесць гучыць у перакладзе пісьменніцы Ганны Янкута, якая дзякуе за супрацу Антону Францішку Брылю і Кацярыне Маціеўскай.

Чытае твор Андрэй Мілюхін, рэдактарка — Крысціна Дробыш, музыка Аляксандры Грахоўскай, гукарэжысёр — Макс Атаманчык.

«Калядны харал» — першая ў свеце гатычная калядная аповесць, напісаная Чарлзам Дзікенсам у 1843 годзе. Упершыню беларускі пераклад выйшаў у 2012 годзе ў выдавецтве Змітра Коласа (электроннае выданне), а ў 2014 годзе трапіў у зборнік «Падарунак на Каляды» («PostScriptum», «Кнігарня пісьменніка»).

Вядомы твор можна паслухаць тут.

Каментары1

  • Ян Бародзіч
    25.12.2022
    Янкутаў пераклад «Харалу» штогод транслюе Беларускае радыё ў агучцы Уладзіміра Рагаўцова (ёсць на Бел. Палічцы).

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць