Свет66

Абвінавачаныя ў нападзе на Леаніда Волкава могуць выйсці пад заклад

Суд у Польшчы вырашыў, што двое абвінавачаных у нападзе на Леаніда Волкава могуць быць вызваленыя з-пад варты, калі ўнясуць заклад. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў адвакат аднаго з абвінавачаных.

Леанід Волкаў. Фота: AP Photo / Jean-Francois Badias

«Кожны павінен будзе на працягу тыдня заплаціць па 50 тысяч злотых (12 700 даляраў). Калі яны заплацяць, то будуць адпушчаныя, калі не заплацяць — не будуць», — сказаў абаронца.

Напад на Леаніда Волкава быў здзейснены 12 сакавіка ў Вільні. У красавіку двое падазраваных у нападзе былі затрыманыя ў Польшчы. У чэрвені суд адмовіўся экстрадаваць іх у Літву, бо супраць іх ідзе шырокамаштабнае расследаванне польскімі пракурорамі, нагадвае Бі-бі-сі.

У канцы верасня ў Польшчы таксама быў затрыманы расіянін Анатоль Бліноў, якога саюзнікі Аляксея Навальнага называлі арганізатарам нападу на Волкава. Замоўнікам злачынства каманда Навальнага лічыць былога суўладальніка ЮКАСа Леаніда Неўзліна.

Неўзлін адмаўляе датычнасць «да якіх бы то ні было нападаў на людзей».

Каментары6

  • Беларус
    10.10.2024
    Брудныя справы, так вы не зразумелі, яны для сябе будуюць "прекрасную Россию будущего", а не для халопаў. Рф як была імперскай так і застанецца пакуль не разваліць яе, толькі наіўныя могуць вераць у іншае
  • Язэп
    10.10.2024
    Беларус, Только наивные могут верить в то, что вам удастся развалить Россию, сидя на диванах в Польше.
  • .
    10.10.2024
    Гэта не адмяняе таго, што нельга збіваць людзей па загаду.
    Тыповы бот-камент пад любой навінаю пра ахвяры сярод ворагаў пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў - пісаць пра тое, што не такія яны і ахвяры. Хай збіваюць, хай забіваюць.

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць