Лукашэнка запатрабаваў «прызямліць» выкладанне ў ВНУ і найперш у Акадэміі кіравання
Пра гэта ён заявіў падчас размовы з навукоўцамі, піша БелТА.
Рэагуючы на выступ дырэктара Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання Леаніда Мальцава, ён звярнуў увагу на яго багаты кіраўнічы досвед на чале розных сілавых структур, уключаючы пасады міністра абароны і дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі.
Таксама Лукашэнка адзначыў, што некаторыя не толькі маладыя, але і выкладчыкі старэйшыя, якія доўга ўжо працуюць у навучальнай установе, «некалькі адарваліся ад жыцця».
«Дык вось ваша задача апусціць іх на гэтую грэшную зямлю. Як вы сказалі, зрабіць практыка-арыентаваным наша навучанне і нашу навуку. На такіх, як вы, спецыялістаў я разлічваю, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я вас пераканаўча прашу, каб вакол вас фармавалася гэта здаровае ядро, якое на зямлю будзе апускаць усіх тых, хто, як вы правільна сказалі, прывык хапаць чужы досвед і пераносіць у Беларусь».
-
«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму
-
«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе
-
«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара.
Каментары