Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год.
«Павышэнне тарыфаў праводзіцца ў 2 этапы: з 1 студзеня — на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на Br17,05; з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на Br3,95», — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Пры гэтым захоўваецца сістэма «надання безнаяўных жыллёвых субсідый», якія даюцца тады, калі штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.
Каментары