У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ
У разгар каляндарнай зімы ў Барысаве пачалі распускацца падснежнікі і з'явіліся «коцікі» на вярбе, піша Ex-press.by.
«Коцікі» мясцовыя жыхары заўважылі 28 студзеня ўздоўж дамбы на Бярэзіне ў Барысаве.
А на тэрыторыі Барысаўскай радзільні ў гэтыя самыя дні распускаюцца падснежнікі.
Пры гэтым ужо неўзабаве сіноптыкі абяцаюць пахаладанне і мінусавыя тэмпературы.
Каментары